У 2020-м муж схлусіў КДБ, што жонка ўдзельнічае ў мітынгах, таму што «сям'я развальвалася»
Сярод зваротаў, дасланых у КДБ, «Наша Ніва» знайшла палітычны данос мужа на жонку.
30.04.2024 / 08:11
У 2020-м годзе Павел Трушкевіч даслаў у органы паведамленне з наступным зместам:
«Прошу ацаніць антыдзяржаўныя дзеянні маёй жонкі. Яна з'яўляецца арганізатарам і актыўным удзельнікам мітынгаў і супрацьпраўных дзеянняў супраць дзяржаўнай улады».
Павел Трушкевіч. Фота: вайбер
Чаму Павел пайшоў на такі жорсткі крок супраць жонкі?
«У нас былі сямейныя праблемы, цяжкая сямейная сітуацыя, скажам так. Па яе віне сям’я развальвалася, і я на яе моцна пакрыўдзіўся», — патлумачыў Трушкевіч чытачу «НН».
Ён расказвае, што шкадуе, бо тады паддаўся эмоцыям. І сцвярджае, што адразу спрабаваў адклікаць свой зварот.
«Я на наступны ж дзень зварот адклікаў. Хачу яго і зараз адклікаць дадаткова, калі трэба, і зняпраўдзіць. Гэта неактуальная інфармацыя.
Насамрэч, я не бачыў, ці ўдзельнічае яна ў мітынгах: я ляжаў тады дома з кавідам, хварэў. Я проста на жонку пакрыўдзіўся. Цяпер мы не жывем разам, у разводзе. Кожны жыве сваім жыццём».
«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы
Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі