Грамадства77

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

«Кіберпартызаны» апублікавалі базу з 40 тысяч зваротаў, дасланых на сайт КДБ за апошняе дзесяцігоддзе. Імідж КДБ такі, што на побытавым узроўні бадай любы зварот у спецслужбу ўспрымаецца як данос. А лічба 40 тысяч уражвае і выклікае асацыяцыі з 1937 годам.

КДБ на праспекце Незалежнасці ў Мінску

Але што насамрэч уяўляе з сябе «база даносаў»? Давайце разбірацца.

Абсалютную большасць лістоў адправілі спамеры

Пры адпраўленні зварота ў КДБ трэба ўказваць свой мэйл і, пажадана, кантактныя звесткі (але некаторыя ўпісвалі «ананім»). 

Дык вось, пяць самых актыўных мэйлаў згенеравалі 20 тысяч зваротаў! Нейкі Іван Рабцаў са Шклоўскага раёна адправіў 9728 лістоў, амаль усе з аднолькавым зместам «Прашу вас інфармаваць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку». Віталь Дацюк з Львова даслаў 5957 зваротаў з канспіралагічнымі тэорыямі змовы.

Псіхічна хворыя

Тысячы лістоў прыйшлі ад людзей з відавочнымі праблемамі з псіхікай. «Маршалы КДБ СССР», якія штомесяц патрабуюць выплаціць ім $10 мільёнаў, і падобныя персанажы. Людзі, якія дзеляцца тым, што Пуцін прызначыў іх сваімі пераемнікамі.

У законе аб зваротах грамадзян былі шчыліны, каб з фармальных прычын нічога не адказваць на такія паведамленні. Найхутчэй, супрацоўнікі КДБ так і рабілі. 

@nashanivanews «Кіберпартызаны» апублікавалі 40 000 даносаў ад беларусаў. Але ці ўсё гэта менавіта даносы? #беларусь #белорусы #милициябеларуси #кгб #нашаніва #новостибеларуси ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Пошук рэпрэсаваных

Тысячы зваротаў прысвечаныя пошукам інфармацыі пра сваякоў, рэпрэсаваных у 1930-ыя. Людзі як з Беларусі, так і з суседніх краін просяць даслаць ім інфармацыю. Невядома, ці КДБ адказвае на такія просьбы.

Стукачы з Расіі

Сотні (калі не тысячы) даносаў напісаныя расіянамі. Ёсць і расіяне, якія пераехалі ў Беларусь і стала жывуць тут (ці хаця б часам прыязджаюць у нашу краіну), але перадусім гэта актыўнасць стукачоў з розных рэгіёнаў Расіі.

«Звярніце ўвагу на гэтага суб’екта. Украінец, пражывае ў Мінску. Бандэравец», — піша стукач са Смаленска. «Сутыкнуўся ў інтэрнэце з ****. Ідэолаг, агітатар, магчыма, належыць да сіянісцкага таварыства», — адпраўляе ліст стукач з Растова. І такія ж даносы адусюль — Цюменская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Варонеж… 

Пошук працы

Такіх паведамленняў не надта шмат, але ёсць і яны. «Я студэнт, падкажыце, як уладкавацца да вас на працу».

Звароты ад сем'яў палітвязняў

Людзі пісалі, каб высветліць лёс сваякоў, якія раптоўна зніклі. Ці прасілі вярнуць ім канфіскаваную тэхніку.

Даносы ад беларусаў

Канкрэтную лічбу рэальных даносаў ад беларусаў назваць цяжка, трэба ручны падлік. Найхутчэй, іх колькасць не перавышае 1000-2000 зваротаў.

У гэтую лічбу ўваходзяць сямейныя разборкі, высвятленне адносінаў з суседзямі і працадаўцамі. І натуральна, непасрэдныя заклікі да палітычных рэпрэсій.

Часам для падмацавання сваёй аргументацыі нават у побытавых сітуацыях прыводзяць палітычныя аргументы. Асабліва шмат іх стала пасля 2020 года.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Алек. Ру
    29.04.2024
    Армія бондарыхі😡😡😡
  • Ёсік
    29.04.2024
    А я што напісаў учора, што пра цырульню Чэкіст было такое, астатняе на бздуру падобнае, ці сьцябуцца, ці псіхічна хворыя. Дык мінусоў насавалі, а шчэ беларусы.
  • даведка
    29.04.2024
    Взломанная база включает электронные обращения в городское и областные управления, управление военной контрразведки и центральный архив или только непосредственно в центральный аппарат КГБ Беларуси?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў65

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць