Тварожная пасха з чорнымі парэчкамі
Згушчонка дадасць салодкасці, а чорныя парэчкі — лёгкую кіслінку і прыемны ягадны смак. Ідэальна!
07.07.2024 / 12:30
Фото: instagram kat.cooking.diary
Спатрэбіцца:
- тварог — 400 г
- чорныя парэчкі — 200-250 г
- згушчонка — 250 г
- растопленае масла — 150 г
- цукровая пудра ці ванільны цукар па жаданні
- формачка / папяровы або пластыкавы кубак ці нешта падобнае (каб з яго выцякала сыроватка, на дне трэба прарабіць адтуліны)
- марля
Як гатаваць:
- Чорныя парэчкі здрабніце ў блендары, перакладзіце ў невялікі рондаль і разагрэйце на невялікім агні. Прапусціце ягады цераз сіта — усё, што застанецца ў сіце, можна выкінуць, а прапушчанае ягаднае пюрэ трэба астудзіць.
- Змяшайце тварог, расцерты да аднастайнасці, згушчонку і масла. Дадайце да гэтага ягаднае пюрэ і зноў размяшайце блендарам. Можна дадаць цукровую пудру.
- Засцяліце форму марлей і перакладзіце тварожна-ягадную масу ў форму. Пакіньце ў лядоўні на 8 гадзін, каб тварог як след ўшчыльніўся. Час ад часу варта зліваць сыроватку, якая будзе выцякаць на талерку.
- Гатовую пасху можна ўпрыгожыць лісцікамі мяты.
Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца
Да велікоднага стала. Нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам
Лёгкі пірог з клубніцамі і базілікам
Рэцэпт на выхадныя. Лімонныя кексы — простыя, прыгожыя, смачныя
Тарт з кукурузнымі шматкамі — арыгінальнае выкарыстанне звыклага прадукту
Рэцэпт на выхадныя. Рысавы пірог з апельсінам — проста і сытна