Ежа55

Лёгкі пірог з клубніцамі і базілікам 

Адсвяткуйце надыход лета прыгатаваннем гэтага спакуслівага дэсерту, у якім клубніцы магічна спалучаюцца з базілікам.

Strawberry Basil Tart
Фота: pbs.org

Каб прыгатаваць пірог з клубніцамі і базілікам, вам спатрэбіцца:

для салодкага міндальнага цеста

  • 1 пачак несалёнага масла пакаёвай тэмпературы,
  • 1 вялікі яечны жаўток,
  • 1/2 шклянкі цукровай пудры,
  • 1/2 шклянкі молатага міндалю,
  • 1 шклянка + 3 ст. л. мукі,
  • дробка солі;

для заварнога крэму з базілікам:

  • 1 1/2 шклянкі малака,
  • 1/4 шклянкі трысняговага цукру,
  • 4 яечныя жаўткі,
  • 1 чайная лыжка ванілі,
  • 2 ст. л. мукі або кукурузнага крухмалу,
  • 1 кубак нарэзанага базіліку;

для сіропу з базіліку:

  • 1 шклянка вады,
  • 1 1/2 шклянкі трысняговага цукру,
  • 1 кубак нарэзанага базіліку;

для топінгу:

  • 650 г свежых нарэзаных клубніц,
  • свежае лісце базіліку для ўпрыгожвання.

Як гатаваць

Пачынаем з вырабу асновы з цеста.

  1. Узбіце масла з цукрам. Дадайце яечны жаўток, молаты міндаль і соль. Добра змяшайце да аднастайнасці. Дадайце ўсю муку і замясіце цеста, але не перастарайцеся, інакш атрымаецца цвёрдая аснова. Сфармуйце з цеста шар, потым расплюшчыце яго ў дыск і загарніце ў поліэтылен. Ахаладзіце не менш за гадзіну.
  2. Раскачайце цеста паміж двума лістамі пергаментнай паперы, прысыпанымі мукой, да таўшчыні каля паловы сантыметра. Зніміце верхні ліст паперы і, выкарыстоўваючы ніжні ліст, перакуліце цеста ў змазаную маслам і пасыпаную мукой металічную форму для пірага дыяметрам 20—23 см. Уцісніце цеста ў форму (яно павінна быць больш падобным да цеста для печыва, чым для пірага, таму, калі вам цяжка раскачаць яго гладка, можна проста рукамі ўціснуць цеста ў форму. Калі вы так робіце, старайцеся ўціскаць яго раўнамерна, каб аснова для пірага не была занадта тоўстай ні ў адным месцы). Абрэжце цеста вышэй за бераг формы. Астудзіце зноў не менш за 30 хвілін перад выпечкай.
  3. Вышмаруйце маслам вялікі ліст пергаментнай паперы ці алюмініевай фольгі і пакладзіце яго на форму для пірага бокам, змазаным маслам, уніз. Насыпце на пергамент сухой фасолі, рысу або пакладзіце ўцяжарвальнік для пірагоў (для таго, каб корж захаваў форму). Выпякайце ў папярэдне разагрэтай да 190 °C духоўцы каля 20 хвілін, затым зніміце пергамент і ўцяжарвальнік. Пастаўце зноў у духоўку яшчэ на 10—15 хвілін або пакуль цеста не стане светла-залаціста-карычневым. Увесь час правярайце выпечку і стаўце таймер, бо яно далікатнае і лёгка можа падгарэць.
  4. Дастаньце аснову для пірага з духоўкі і, калі неабходна, абрэжце край вострым нажом, каб ён быў на адным узроўні з берагам формы для пірага. Рабіце гэта, пакуль выпечка яшчэ цёплая. Дайце каржу цалкам астыць, перш чым яго даставаць з формы.

 

Крэм

  1. Нагрэйце малако і нарэзанае лісце базіліку на сярэднім агні, пакуль малако не закіпіць. Адцадзіце базілік з малака і выкіньце лісце.
  2. У сярэдняй місцы ўзбіце яечныя жаўткі, цукар, ваніль і муку або кукурузны крухмал да аднастайнай крэмападобнай масы. Вельмі акуратна і павольна ўлівайце гарачае малако ў яечную сумесь, увесь час памешваючы. Добра мяшайце цягам некалькіх хвілін, а затым пераліце сумесь назад у тую ж каструлю, дзе грэлася малако з базілікам. Награвайце на сярэднім агні, пакуль вадкасць не пачне кіпець.
  3. Працягвайце варыць каля 5 хвілін да загусцення, увесь час памешваючы, каб не было камякоў. Калі ваш крэм атрымаўся з камякамі, проста прапусціце яго праз сіта. Зніміце з агню і астудзіце.

 

Сіроп

Нагрэйце ваду і цукар, пакуль яны не закіпяць і цукар не растворыцца. Зніміце з агню і адразу ж дадайце нарэзаны базілік. Пакіньце на ноч ці прыкладна на 12 гадзін. Працадзіце базілік і выкіньце лісце.

 

Зборка

Зараз можна збіраць пірог.

Выкладзіце лыжкай крэм у халодную аснову, што вы выпякалі. Раскладзіце нарэзаныя клубніцы на крэме. Багата паліце клубніцы базілікавым сіропам і пасыпце лісцем базіліку для ўпрыгожвання. Падавайце пірог халодным.

Больш летніх рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Салата з радыскі і зеляніны — папаўняем запас вітамінаў

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Каментары5

  • Жвір
    11.06.2023
    Цяпер гэта модна, гляджу. Паўсюль у асартыменце разнамаістая кандыторэя з багатым выкарыстаньнем розных ягад.
  • Круасан а знізу трускаўка
    11.06.2023
    Гыгы, прозьвішча ня скажаце, дык назавіце фамілію, штоле...
  • Гыгы
    11.06.2023
    Круасан а знізу трускаўка
    Я заняты. Гатую салату з чырвонай капусты і брокалі.

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»10

Цапкала: Мне пазваніў Коўл, і я параіў яму не сустракацца з Ціханоўскай36

Апублікавалі новую партыю матэрыялаў па справе Эпштэйна. Там зноў згадваецца Трамп10

«Плот крыві». Менавіта гэта робяць у адной з мінскіх медустаноў6

У Вялікабрытаніі забароняць варыць жыўцом крабаў і лобстараў7

Кур'еры ў Падмаскоўі перавозілі дзяцей у тэрматорбах на скутарах2

Мінабароны Расіі прызнала масаваны ўдар па энергасістэме Украіны з выкарыстаннем ракет «Кінжал»5

Немалая частка літоўскіх грузавікоў, што былі ў Беларусі, вярнулася да працы2

«Гэта не рыба, а кавалак золата». Беларусы абураныя цаной скумбрыі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання4

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць