Мінкульт просіць вертыкаль максімальна запоўніць залы пры паказе новага прапагандысцкага шэдэўра

Выданне «Флагшток» атрымала копію падпісанага міністрам культуры Анатолем Маркевічам ліста, у якім той просіць Гомельскі аблвыканкам максімальна запоўніць залы гледачамі падчас паказу свежага прапагандысцкага фільма ад «Беларусьфільма» «Час вярнуцца». 

03.05.2024 / 18:49

Фільм пад назвай «Час вярнуцца» расказвае пра савецкую наступальную аперацыю на тэрыторыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны.

З дакумента, які апублікаваў «Флагшток», вынікае, што паказ гэтага фільма будзе весціся як мінімум да 3 ліпеня ва ўсіх кінатэатрах, навучальных установах і санаторыях Гомельскай вобласці. У іншых абласцях, трэба думаць, сітуацыя ідэнтычная.

Мяркуючы па фота з прэм'ернага сеансу у гомельскім кінатэатры «Мір», чыноўнікі да просьбы Анатоля Маркевіча прыслухаліся. Прагляд, дарэчы, не бясплатны: за яго трэба заплаціць ад 3 да 8 рублёў у залежнасці ад месца паказу.

Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

На «Беларусьфільме» здымуць кіно пра бацьку Міная. Сцэнар напісаў вядомы расійскі комік

Nashaniva.com