Культура88

На «Беларусьфільме» здымуць кіно пра бацьку Міная. Сцэнар напісаў вядомы расійскі комік

Сцэнар беларуска-расійскай карціны «Бацька Мінай: Партызанская легенда» разгледзелі на пасяджэнні Рады па развіцці кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры.

Бацька Мінай. Wikimedia Commons

Чальцы рады падтрымалі прапанову аб стварэнні карціны пра Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. У праекце заняты Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і расійская кінакампанія «ВаенФільм». Плануецца, што работа пачнецца вясной 2024 года, піша «Звязда».

Прадставіў сцэнарый яго аўтар — народны артыст Расіі Ігар Угольнікаў. Ён падзяліўся, што з натхненнем пачынае сумесны праект у Беларусі, назваўшы яе святой зямлёй.

«Для мяне галоўнае ў новым фільме — гэта сітуацыя цяжкага выбару, у якой аказваецца герой. Ён перажыў трагедыю і знайшоў у сабе сілы прадоўжыць барацьбу з захопнікамі. Духоўная моц такіх людзей, як Мінай Шмыроў, і мільёнаў патрыётаў сфарміравала вялікую сілу духу, дзякуючы якой была здабытая Перамога», — сказаў артыст.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў важнасць стварэння фільма да 80-годдзя Перамогі. 

***

Бацька Мінай (Мінай Шмыроў) быў арганізатарам партызанскага руху на Віцебшчыне. Узімку 1942 года ён перажыў асабістую трагедыю. 

Гітлераўцы ўзялі ў закладнікі чатырох дзяцей Міная Шмырова: Лізу (14 гадоў), Сяргея (10 гадоў), Зіну (7 гадоў) і Мішу (3 гады), паабяцаўшы пакінуць іх жывымі, калі бацька Мінай добраахвотна здасца ў палон. 14 лютага 1942 года гітлераўцы расстралялі дзяцей Шмырова, а таксама яго сястру і маці жонкі (жонка Шмырова памерла яшчэ да вайны). Пра гэту трагедыю Аркадзь Куляшоў напісаў «Баладу аб чатырох заложніках».

***

Ігар Угольнікаў — вядомы акцёр, тэлевядучы, прадзюсар. У пачатку 1990-1995-х ён рабіў гумарыстычную праграму «Оба-на», дзе жорстка крытыкавалася савецкая рэчаіснасць. Ролік «Пахаванне ежы» стаў усесавецкім хітом, дзе паказвалася адсутнасць прадуктаў у крамах і праводзіліся алюзіі з пахаваннем савецкага партыйнага кіраўніцтва ў 1980-1985 гадах.

З 2017 года ён заснавальнік і генпрадзюсар студыі «ВаенФільм». У 2010-м Угольнікаў быў аўтарам ідэі і сцэнарыстам фільм «Брэсцкая крэпасць».

Каментары8

  • Гісторык
    18.01.2024
    Асоба спадара Шмырова праз ягоны удзел ў крывавым падаўленні Велізкага антыбальшавіцкага паўстання 1918 (якое трывала ў Суразкім уездзе ажно да 1925) вельмі спрэчная.

    Яшчэ ў верасні 1919 суразкія бальшавікі прынялі пастанову аб сістэмнам узяцці і растрэлах закладнікаў з ліку мясцовага насельніцтва суражчыны ў адказ на дзеянні паўстанцаў, бо сяляне масава падтрымлівалі паўстанне. Больш падарабязна магчыма пачытаць у даследванні C.Мясаедавай "Дело о погроме на стеклозаводе «Новка»
    в контексте постреволюционных событий
    в Витебской губернии".

    Такім чынам савецкія карнікі, у ліку якіх ваяваў і Шмыроў, яшчэ ў 1919 пачалі ўжываць супраць беларускіх паўстанцаў тыя ж метады, якія праз 20 з гакам гадоў на беларускай зямлі выкарыстоўвалі нацысты, і ад якіх загінулі бязвінныя дзеці і сваякі Шмырова.
  • Ёсік
    18.01.2024
    А мне ўжо абрыдла аб гэтай вайне слухаць, ганарыцца ёй, глядзець гэтае гаўно, намаляванае няўмекамі на зялёным экране. Давайце жыцьці новыя ствараць, а не выць па загінулых, амаль 80 гадоў мінула.
  • Экзекутар
    18.01.2024
    Угольнікооф вярне са свайго кішэня гэтую суму

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР10

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

Пад Мсціславам, магчыма, ужо пачалі рыхтаваць пляцоўку пад радыеактыўны могільнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць