Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому
Прэм'ер Арменіі ўжо наведаў парк Перамогі ў Ерэване і ўсклаў кветкі да Вечнага агню, паведамляе блізкі да Крамля Пул №3.
09.05.2024 / 09:03
Фота: news.am
Учора на саміце ЕАЭС Пашынян спрабаваў узняць пытанне Арменіі ў ЕАЭС і АДКБ, эканамічныя пытанні.
Летапісец Пуціна Андрэй Калеснікаў адзначаў, што на саміце ЕАЭС агульная ўвага была прыкаваная менавіта да Пашыняна.
«Нікол Пашынян выступіў мірна, дэманструючы, што Арменія мае намер і далей быць сябрам ЕАЭС і, магчыма, нават возьме ўдзел у фінансаванні гэтай арганізацыі. Яго не задавальняе толькі павольны рух у бок агульнага энергарынку (гэта, па ўсёй бачнасці, галоўнае, з-за чаго Арменія і ўступіла ў ЕАЭС) і ўзгаднення, якія здаюцца Ніколу Пашыняну часам бясконцымі (а ў гэтым, відавочна, і складаецца дальнабачнасць расійскай палітыкі на гэтым трэку)».
Пасля адбыліся начныя перамовы Пуціна і Пашыняна, пасля якіх армянскі прэм'ер вярнуўся ў Ерэван.
У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі ў калідоры перад пачаткам саміту ЕАЭС
Пашынян прыгразіў заблакаваць у Арменіі расійскія тэлеканалы
Пашынян заклікаў адмовіцца ад «гістарычнай Арменіі» на карысць рэальнай Арменіі
Арменія афіцыйна папрасіла Расію вывесці сваіх памежнікаў з ерэванскага аэрапорта