Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах
Раней Лукашэнка заяўляў, што даручыў сілавікам забяспечыць ахову Томаша Шміта.
14.05.2024 / 07:48
Былы польскі суддзя Томаш Шміт, імаверна, жыве ў пасёлку Дразды. Такую выснову можна зрабіць па тых фота, якія ён публікуе ў сваім блогу ў X, робіць выснову Reform.news.
У панядзелак ён апублікаваў некалькі фатаграфій з Мінска. Першае фота ён размясціў у 13:20 і напісаў: «Прывітанне з «парку Дразды». Другое фота зроблена ў рэстаране «Лебядзіны» ў 14:55. Шміт падпісаў яго «час абеду».
Рэстаран знаходзіцца за тры кіламетры ад парку і з'яўляецца месцам адпачынку набліжаных Лукашэнкі.
Раней Лукашэнка заяўляў, што даручыў сілавікам забяспечыць ахову Томаша Шміта.
Суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт збег у Беларусь і заявіў 6 мая ў Мінску, што падпісаў заяву аб адстаўцы «з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў». Ён таксама папрасіў прытулку ў Беларусі.
У польскіх СМІ Шміт згадваецца ў сувязі «хейтэрскай афёрай» 2019 года — скандалам з нападкамі на незалежных суддзяў. У дачыненні да Шміта ў Польшчы распачатае расследаванне па параграфе 2 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Польшчы (шпіянаж). Пакаранне прадугледжвае ад 8 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе Польшчы прыняў пастанову аб дазволе крымінальнага пераследу Шміта, пазбавіў яго імунітэту, дазволіў затрыманне і часовы арышт і адхіліў ад выканання абавязкаў.
Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег
У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым
«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»
«Падпісалі трэці падзел Рэчы Паспалітай». Беглы польскі суддзя наведаў Гродна
Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі