Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі

Урад пашырыў забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў з «недружалюбных краін». Ва ўрадзе назвалі рашэнне мерамі ў адказ на абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да беларускай прадукцыі, і гэтым разам паставіў па-за законам увоз некаторых тавараў з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

21.05.2024 / 20:32

Фота ілюстрацыйнае

Пастанова Саўміна ад 6 снежня 2021 года № 700 дапоўненая даволі шырокім пералікам прадукцыі з пяці пералічаных краін.

У прыватнасці, пад забарону трапілі: піва і зброжаныя напоі, сродкі для догляду за скурай (а таксама для валасоў, галення, гігіены поласці рота і зубоў), дэзадаранты, саставы для ваннаў, мыла і чысцячыя сродкі.

Забаронена ўвозіць таксама дываны для падлог, мужчынскую тэкстыльную вопратку, абутак з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд з фарфору і шкла, матрацныя асновы, лакі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з пластмас, цэтлікі і этыкеткі з паперы і кардона.

Акрамя таго, урад цалкам забараніў увоз і рэалізацыю вады з «недружалюбных краін», уключаючы мінеральную і газаваную.

Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўвоз прадукцыі грамадзянамі для асабістага карыстання.

Ва ўрадзе сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра меры ў адказ на рашэнні, прынятыя Латвіяй аб забароне імпарту з Беларусі харчовай прадукцыі па асобных пазіцыях, і Літвой аб забароне на адзін год увозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі.

Яшчэ адной падставай для контрсанкцый стаў падрыхтаваны рэгламент Рады ЕС, асноўнымі ініцыятарамі якога выступілі пяць краін (Латвія, Літва, Польшча, Чэхія і Эстонія), які прадугледжвае павышаныя пошліны на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі.

У папярэдні раз такія маштабныя абмежаванні ўводзіліся ўрадам 14 сакавіка ў дачыненні да літоўскіх тавараў з-за закрыцця гэтай краінай двух пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю.

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага алюмінію

Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі

Галоўны мытнік Беларусі раскрыў схемы, як абыходзіць санкцыі. Пасля яго адцэнзуравалі

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

ЕС рыхтуецца ўвесці пошліны на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі. Наколькі гэта закране Беларусь?

Якіх імпартных тавараў больш за ўсё не хапае беларусам?

Nashaniva.com