Вялікабрытанія з 16 траўня ўвяла абмежаванні на імпарт беларускага алюмінію і наданне спадарожных паслуг пры яго пастаўках, вынікае з інфармацыі, апублікаванай 21 траўня на брытанскім рэсурсе Global Sanctions.

Акрамя гэтага, з 16 траўня Вялікабрытанія ўводзіць новыя забароны ў дачыненні да гандлю з Беларуссю некаторымі таварамі і тэхналогіямі крытычнай прамысловасці, якія тычацца электронікі, навігацыі і авіёнікі, аэракасмічнай тэхнікі і сілавых установак.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары