Грамадства1111

Якіх імпартных тавараў больш за ўсё не хапае беларусам?

Асартымент імпартных тавараў у беларускіх крамах за апошнія гады прыкметна скараціўся. Прадукцыя некаторых брэндаў і зусім знікла з продажу ў нашай краіне. Баранавіцкае выданне Bar24 пацікавілася ў сваіх падпісчыкаў у сацсетках, па якіх таварах, зніклых з паліц крам, яны сумуюць больш за ўсё, і ці ўдалося знайсці ім замену.

Большасць чытачоў выдання адзначылі, што сумуюць па імпартных ласунках. Адразу некалькі чалавек успомнілі пра зніклыя з продажу вафлі KitKat.

«У іх шакалад тоўсты. І вафелька. Замены не знайшла, успамінаю з настальгіяй», — напісала адна з чытачак.

Яшчэ некалькі гараджан адзначылі, што сумуюць па прадукцыі брэнда Roshen.

«Цукеркі ў іх вельмі смачныя. Магла хоць кожны дзень есці. І іх Кіеўскі торт. Аналага ім не знайшла. Купляю, што прыйдзецца», — адзначыла яшчэ адна гараджанка.

Хтосьці ўспомніў пра імпартную касметыку, хтосьці — пра вітаміны і лекі.

«Мне дапамагалі ад кашлю пасцілкі «Доктар МОМ». Прыйшлося шукаць замену. Знайшоў вельмі добрыя сіропы ад кашлю беларускай фірмы «Экзон». Быў прыемна здзіўлены іх якасцю: кашаль прайшоў літаральна за тры дні», — напісаў чытач.

Яшчэ адзін гараджанін адзначыў, што больш за ўсё яму не хапае прадукцыі кампаніі Liqui Moly.

«Я працую з аўтамабілямі. Некаторыя рэчы ўдалося замяніць, а па некаторых пазіцыях няма аналагаў. Даводзіцца альбо рабіць не па тэхналогіі, альбо наогул не рабіць некаторыя моманты», — адзначыў ён.

У той жа час некаторыя падпісчыкі Bar24 у сацсетках і зусім не заўважылі знікнення імпартных тавараў. І адзначылі, што ім «усяго хапае».

Каментары11

  • Федзя
    17.02.2024
    Не вижу ничего тут плохого, народец должен быть наказан, за выбор 1994 года.
  • ЯНКА
    17.02.2024
    🍫 «Адразу некалькі чалавек успомнілі пра зніклыя з продажу вафлі KitKat. «У іх шакалад тоўсты. І вафелька. Замены не знайшла, успамінаю з настальгіяй», — напісала адна з чытачак.» • Спытаць бы ў яе: а ці сапраўды шукала ты, а..а?! Бо «Нэстле» вырабляе чакалядны батонік «Goodmix», які надта падобны й нават лепшы па смаку за гэны «Кіт Кат». Мяркую, «Гудмікс» мусіць прадавацца й у Беларусі. Вось на ўсялякі выпадак тэлефон прадстаўніцтва ў РБ з абгорткі гэнага батоніка: 81080020007200.
  • Федзе для падумаць
    18.02.2024
    Федзя, тыя, хто рабіў выбар у 1994, зараз ва ўзросце 48+ гадоў. Большасць электарату 1994га ўжо памерла.
    Каго вы хочаце пакараць "за выбар 1994га"? Каго называеце "народцам"?
    Людзей, якія сотнямі тысяч выходзілі на пратэсты ў 2020м, а зараз знаходзяцца пад рэпрэсіямі?
    Людзі, якім 0-21 год увогуле ніколі не галасавалі, нават у 2020м, бо мелі меньш за 18 год у 2020. Іх трэба пакараць? Дык яны і так ходзяць у сэкандхэндзе і няякаснай вопратцы азіяцкай вытворчасці. І дрэнна харчуюцца. Ва ўсіх гастрыты, дрэнны зрок, дрэнная скура і скрыўленыя хрыбетнікі.
    Вакансіі для моладзі - працоўны дзень па 10-12 гадзін. Што яшчэ больш псуе здароўе.
    А ім яшчэ ўладу ў будучыні мяняць з такім здароўем. (Тое, што вы не зрабілі).

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць