Як правільна сказаць: «У Іўі ў яе ё я»?

Хіба што ў кожнай мове ёсць не толькі словы, а цэлыя выразы, якія служаць своеасаблівым «моўным паролем», які неўсвядомлена выдае чалавека, для якога мова — няродная.

24.05.2024 / 11:19

Іўе. Фота Hawat.by

Такі выраз называюць «шыболетам» (у перакладзе з іўрыту — «колас», «плынь»). Ён ўтрымлівае характэрныя моўныя асаблівасці, якія адчуваюцца толькі носьбітамі мовы.

Некаторыя прапануюць у якасці «моўнага паролю» для вызначэння сапраўднага беларуса выкарыстоўваць выраз «У Іўі ў яе ё я». Але гэта не вельмі добрая ідэя, бо на самой справе, вымавіць яе правільна цяжка не толькі чужынцу, але і прыроднаму носьбіту беларускай мовы.

Большасць стараецца вымавіць яе так, як напісана. Але гэта будзе памылкай.

Гуканне вясны ў Вязынцы. Фота з сацыяльных сетак

Як заўважае блогер Ілля Сіўцоў, пры вымаўленні трэба звярнуць увагу на маленькія, малазаўважныя дэталі, якія і ствараюць красу нашай мовы.

Рэч у тым, што на пачатку слова перад націскным [і] узнікае гук [й], як у словах [й]іншы, [й]існы, [й]Іўе, [й]Індыя, [й]іхні, [й]іней.

Таму правільна вымаўляць трэба «У [й]Іўі ў яе ё я».

@illasiucou А вы як вымавілі? #пабеларуску #беларусь #іўе #ільлясіўцоў ♬ original sound - На пачатку было слова

«Па-мясцоваму не магла, а па-беларуску «не выпендрывайся». Дачка Васіля Сёмухі расказала, як з дзяцінства купалася ў моры шматмоўнасці 

Сілоўня, мацоўня ці качалка? Мовазнаўцы далі адказ

Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны

Nashaniva.com