Кіно44

Падзелішся паролем ад Netflix-у? Хутка гэта стане немагчымым

Неўзабаве Netflix зробіць перадачу пароляў іншым людзям немагчымай. Але гігант стрым-кантэнту хоча зрабіць гэта так, каб людзі самі да гэтага прыйшлі. 

Фота: Pixabay

Кампанія гадамі адкладала гэты момант. The Wall Street Journal піша, што Netflix яшчэ ў 2019 годзе вызначыў сумеснае выкарыстанне пароляў як асноўную праблему, што з'ядае колькасць падпісак; але кампанія хвалявалася, як вырашыць гэтую праблему, не адштурхоўваючы спажыўцоў. Затым пачаліся лакдаўны праз Covid, што прынесла хвалю новых падпісчыкаў — і неабходнасць уважліва сачыць за абменам паролямі знікла. І Netflix не планаваў спыняць гэтую практыку — да сёлетняга часу, калі павялічыліся страты падпісчыкаў.

Згодна з данымі кампаніі, больш за 100 мільёнаў гледачоў Netflix цяпер глядзяць сэрвіс, выкарыстоўваючы пазычаныя паролі. Таму Netflix заявіла, што з 2023 года спыніць гэтую дамоўленасць, папрасіўшы людзей, якія маюць агульныя ўліковыя запісы, плаціць за гэта.

Суровыя захады рызыкуюць змарнаваць усю назапашаную гадамі прыхільнасць і раззлаваць карыстальнікаў, у якіх ёсць мноства іншых струменевых сэрвісаў на выбар. «Не памыляйцеся, я не думаю, што спажыўцам гэта адразу спадабаецца, — сказаў інвестарам у пачатку снежня сугенеральны дырэктар Netflix Тэд Сарандас і дадаў: — Кампанія мусіць пераканацца, што карыстальнікі бачаць каштоўнасць у аплаце за сэрвіс».

Netflix адмовіўся ад каментароў.

Гэта рэзкі паварот для кампаніі, якая аднойчы напісала ў твітары: «Каханне — гэта падзяліцца паролем». Гэтыя намаганні з'яўляюцца часткай адказу Netflix на запаволенне росту, асабліва на рынку ЗША.

Netflix таксама пераключыўся на паказ рэкламы ў змесце пасля многіх гадоў супраціўлення гэтаму. Тарыф з падтрымкай рэкламы за 6,99 даляраў у месяц быў запушчаны ў лістападзе з мэтай прыцягнуць новых карыстальнікаў, якія шукаюць зніжку ў якасці альтэрнатывы больш дарагім планам без рэкламы.

Ва ўмовах абслугоўвання Netflix даўно сказана, што чалавек, які плаціць за ўліковы запіс, павінен кантраляваць прылады, якія яго выкарыстоўваюць, і не дзяліцца паролямі, але кампанія ніколі не выконвала гэтае правіла строга. Правесці жорсткую лінію адносна таго, каму трэба дазволіць дзяліцца паролямі, аказалася складана. Ці варта дазваляць дзецям, якія паступаюць у каледж, дзяліцца паролем бацькоў? А што рабіць, калі карыстальнікі маюць другі дом або шмат падарожнічаюць?

Сёлета Netflix паведаміў, што ўліковыя запісы могуць быць агульнымі толькі для людзей, якія жывуць разам. Кампанія заявіла, што будзе выконваць свае правілы на аснове IP-адрасоў, ідэнтыфікатараў прылад і актыўнасці ўліковых запісаў.

З'яўляючыся лідарам у галіне струменевага відэа з 223 мільёнамі падпісчыкаў і рынкавай капіталізацыяй каля 128 мільярдаў даляраў, кампанія Netflix — першая ў галіне, хто супрацьстаіць абмену паролямі, але, верагодна, не апошняя. Іншыя канкурэнты таксама сутыкаюцца са стратамі, і з цягам часу патрабаванне зарабляць грошы і працягваць расці можа падштурхнуць такія сэрвісы, як Disney+, HBO Max і Paramount+, таксама ўважліва паглядаць на абмен паролямі.

Аналітыкі мяркуюць, што захады Netflix могуць прынесці дадатковы даход у памеры 721 мільён даляраў у наступным годзе ў ЗША і Канадзе. Ацэнка заснаваная на апытанні, у якім спажыўцоў, што карыстаюцца агульным уліковым запісам чалавека, з якім не жывуць, запыталі, як яны адрэагавалі б, калі б Netflix патрабаваў ад іх плаціць 3 даляры ў месяц за мажлівасць і далей карыстацца агульным паролем. Ацэнка ўлічвала таксама людзей, якія лепей заплацілі б больш, каб атрымаць асобны новы акаўнт.

Адной з асноўных праблем ёсць тое, што будзе цяжка вызначыць, калі ўладальнік уліковага запісу падарожнічае і атрымлівае доступ да сэрвісу з іншага месца, напрыклад, з другога дома ці гатэля. Таксама ў кампаніі вырашаюць, як быць з сем’ямі, у якіх дзеці жывуць на два дамы: напрыклад, паміж дамамі двух бацькоў. Адзін з падыходаў, які абмяркоўваўся кампаніяй, — дазволіць абанентам паведамляць кампаніі, калі яны пераязджаюць у іншае геаграфічнае месца на пэўны перыяд.

Для «пазычальнікаў», якія хочуць аформіць уласную падпіску, кампанія робіць магчымым перанос існуючых профіляў (якія ўключаюць іх гісторыю прагляду і перавагі) у новы ўліковы запіс. Netflix кажа, што гэта дапаможа падчас «змен у жыцці».

Кампанія ўжо дала ўладальнікам асноўных уліковых запісаў доступ да прыборнай панэлі, якая паведамляе ім, на якіх прыладах яны ўвайшлі ў сістэму ў любы момант часу. Некаторыя карыстальнікі нават не ведаюць пра ўсіх, хто мае доступ да іх уліковага запісу. Прыборная панэль дазваляе ім пабачыць незвычайныя ўваходы і выдаліць з сістэмы ўсіх, хто не павінен мець доступу.

Такім чынам, мэта Netflix заключаецца ў тым, каб падштурхнуць карыстальнікаў, каб яны самі перасталі раздаваць паролі. Некаторыя аналітыкі лічаць задачу немагчымай: змены падштурхнуць многіх кліентаў увогуле адмовіцца ад падпіскі.

Каментары4

  • Озлс
    26.12.2022
    После того как они бездарно уничтожают своими экранизациями книги, хотя бы на примере книг Сапковского «Ведьмак», смотреть это больше нет желания. Сейчас интереснее стало смотреть китайские, корейские, японские, австралийские фильмы. А не всё вот это вот. Последний эпик фейл с так называемым «приквелом» по «Ведьмаку».
    Netflix ругают за оторванность от вселенной Сапковского, перенасыщенность скучными персонажами и небрежную историю. Фактически сняли повесточное Дженерик Фэнтэзи и ради пиара прикрепили связь с Ведьмаком.
  • ir (ex-Zvir)
    26.12.2022
    А чего от нетфликса ожидать? Вон, вышел сериал по Трансформерам, так там чернокожие дети избранные и вообще лучше всех, да и сам мульт уродливо сделан. Я от нетфликса как не ждал годноты, так и не жду. Все достойные франшизы переписали в угоду последних трендов.
  • Tadheush
    26.12.2022
    Озлс, Дело не в чёрных эльфах, эх если бы все проблемы этого сериала были только в этом, то всем бы было пофиг на чёрных северян и эльфов и т.п.
    То что они снимают 3-й сезон, и этот нафиг никому не нужный спинофф, не значит что они будут успешными, сериалы не могут быть успешными только потому, что этого хотят создатели, первый сезон был успешен только из за хайпа по кошерной игре, второй был чуть меньше, 3й еще менее успешен, после 4го сериал закроют, потому что сценарий полный шлак, после второго сезона, и последних новостей многие поняли что из себя представляют создатели/шоураннер и этот сериал с его отсебятиной и неуважением к тем, кто читал книги, играл игры и пришел на сериал по книге, а не фанфик на вольную тему, где от книги только название.

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →