Пасла Расіі ў Арменіі выклікалі ў Маскву для кансультацый

МЗС Расіі абвясціў, што пасол краіны ў Арменіі Сяргей Капыркін быў выкліканы ў Маскву для кансультацый. Іншых дэталяў у паведамленні не прыводзіцца — не ўказаная і прычына такога рашэння, піша РБК.

24.05.2024 / 15:08

Сяргей Капыркін. Фота: МЗС Расіі

Адносіны Расіі і Арменіі застаюцца няпростымі. Прычына палягае ў тым ліку ў канфлікце Арменіі і Азербайджана. Ерэван настойвае, што падчас яго апошніх абвастрэнняў у 2020 і 2023 гадах Масква не аказала неабходную дапамогу, хоць абодва бакі з'яўляюцца членамі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

У лютым Пашынян заявіў, што членства краіны ў АДКБ фактычна замарожанае. У маі Ерэван спыніў фінансаваць арганізацыю, а некалькі дзён таму армянскі прэм'ер таксама абвінаваціў дзве краіны АДКБ у падрыхтоўцы вайны ў Карабаху.

«Гэтыя краіны стварылі імітацыю таго, што дапамагаюць нам, але я хачу сказаць, што тая вайна была не праз Нагорны Карабах, яна была пра тое, каб Арменія нічога з сябе не ўяўляла», — сказаў Пашынян, не ўдакладніўшы, пра якія краіны ідзе гаворка.

Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам

Пашынян прыгразіў заблакаваць у Арменіі расійскія тэлеканалы

Пашынян заклікаў адмовіцца ад «гістарычнай Арменіі» на карысць рэальнай Арменіі

Nashaniva.com