«Інакш не атрымаеце пенсіі». Ашуканцы прыдумалі новы спосаб падману пенсіянераў
Ашуканцы пад выглядам працаўнікоў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) тэлефануюць грамадзянам і пагражаюць нявыплатай пенсій, паведамляе прэс-служба Мінпрацы.
26.05.2024 / 12:09
Аферысты гавораць суразмоўцам, што неабходна ўсталяваць або абнавіць мабільны дадатак «ФСАН», інакш пенсійных выплат не будзе.
Калі чалавек «абнаўляе» прыкладанне, зламыснікі атрымліваюць доступ да тэлефона і крадуць грошы. «Выплата пенсій не залежыць ад наяўнасці на вашым мабільным тэлефоне дадатку «ФСАН», — гавораць у Мінпрацы.
У ведамстве заклікалі не ўстанаўліваць незнаёмыя дадаткі на мабільны тэлефон, кім бы суразмоўцы ні прадстаўляліся.
Як адрозніваюцца льготы на праезд у грамадскім транспарце ў Мінску, Варшаве і Вільні
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
«Мёртвыя мяне не пужаюць». Беларуска больш за 20 гадоў малюе партрэты на помніках