Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мінск

У Мінску права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце маюць наступныя катэгорыі грамадзян:

  • Дзеці ва ўзросце да 7 гадоў.
  • Сталічныя школьнікі могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам, але толькі ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.
  • Навучэнцы 1-2 курсаў дзённай формы навучання ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна круглы год.
  • Інваліды першай групы, непаўналетнія інваліды і асобы, якія іх суправаджаюць, маюць права на бясплатны праезд не толькі ў гарадскім грамадскім транспарце, але і ў чыгуначным агульнага карыстання ў цягніках гарадскіх ліній.
  • Служачыя тэрміновай ваеннай службы, сувораўцы і выхаванцы вайсковых часцей.
  • Таксама права на бясплатны праезд маюць Героі Беларусі, СССР, ветэраны і інваліды ВАВ.

З поўным спісам ільгот на праезд можна азнаёміцца па спасылцы.

Варшава

У польскай сталіцы бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце могуць:

  • Дзеці ва ўзросце да 7 гадоў, а таксама навучэнцы пачатковай школы, якія вучацца або пражываюць на тэрыторыі Варшавы.
  • Дзеці і падлеткі з інваліднасцю, не старэйшыя за 26 гадоў, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць.
  • Людзі з разумовымі асаблівасцямі або асобы з першай або другой групай інваліднасці ездзяць бясплатна ў незалежнасці ад узросту.
  • Школьнікі і студэнты ва ўзросце да 26 гадоў карыстаюцца грамадскім транспартам з 50%-най зніжкай.
  • Пенсіянеры да 70 гадоў маюць права на 50% зніжкі. Асобы, старэйшыя за 70 гадоў, могуць карыстацца грамадскім транспартам бясплатна.
  • Сярод іншага, права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце Варшавы атрымліваюць людзі, ў ім народжаныя.

З поўным спісам ільгот на праезд у Варшаве можна азнаёміцца па спасылцы.

Вільня

Бясплатна карыстацца грамадскім транспартам у Вільні могуць дзеці да 7 гадоў. Амаль бясплатна — па білеце за 2,90 еўра за год — могуць ездзіць асобы, старэйшыя за 80 гадоў.

Навучэнцы віленскіх школ з 1 па 4 класы могуць карыстацца грамадскім транспартам цягам года, набыўшы за 10 еўра білет вучня пачатковай школы.

Права на 80%-ю зніжку маюць вучні сярэдняй школы і студэнты дзённай формы навучання. Таксама 80% зніжкі на праезд распаўсюджваецца на інвалідаў першай групы і асобу, якая суправаджае інваліда.

Зніжкі памерам 50% прадугледжаны для інвалідаў другой групы і пенсіянераў ва ўзросце да 80 гадоў. 

З поўным спісам ільгот на праезд у Вільні можна азнаёміцца па спасылцы.

Колькі каштуюць месячныя праязныя ў Беларусі, Польшчы і Літве?

У Мінску поўны кошт праязнога на 30 дзён на ўсе віды грамадскага гарадскога транспарту разам з метро складае 51 рубель (каля 15 еўра). 

У Варшаве месячны праязны для жыхароў сталіцы па «карце варшавяка» каштуе 98 злотых (каля 23 еўра). Звычайны кошт месячнага праязнога для тых, хто афіцыйна не жыве і не працуе на тэрыторыі Варшавы, складае 180 злотых (каля 42 еўра).

У Вільні праязны на 30 дзён каштуе 29 еўра (ці 26 еўра, калі толькі на працоўныя дні).

Колькі ў сярэднім зарабляюць жыхары кожнай са сталіц?

У Мінску сярэдняя зарплата на рукі па выніках сакавіка склала 2585 рублёў, ці каля 730 еўра.

Сярэдняя зарплата ў Вільні па выніках чацвёртага квартала 2023 года — 1423 еўра на рукі.

У Варшаве сярэдняя зарплата на канец 2023 года складала 6355 злотых, ці каля 1460 еўра на рукі.

Чытайце таксама:

Назвалі самыя «разумныя» гарады свету гэтага года

Беларус купіў за 300 еўра балгарскі дакумент і ездзіў з ім па Еўропе. Але да пары збан ваду носіць

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
8