Грамадства22

«Мёртвыя мяне не пужаюць». Беларуска больш за 20 гадоў малюе партрэты на помніках

Наталлі Сіткевіч з Гродна 45 гадоў, 20 з якіх яна працуе мастачкай-партрэтысткай. У «партфоліа» жанчыны больш за тысячу памерлых, чые твары яна ўручную малюе на помніках. Звычайна беларуска не любіць удавацца ў падрабязнасці сваёй прафесіі. Кажа, што працуе простай мастачкай, каб пазбегнуць непатрэбных пытанняў. «Анлайнер» зазірнуў да Наталлі ў майстэрню і даведаўся, якія самыя складаныя заказы ёй даводзілася выконваць, што часцей за ўсё даводзіцца мяняць у знешнасці памерлых і як гэта — маляваць для помніка сваіх блізкіх.

«Калі сказаць, кім працую, хвілін з 15 давядзецца адказваць на пытанні»

Да інтэрв'ю рыхтаваліся доўга. Першы раз з Наталляй журналістка павінна была сустрэцца яшчэ ў лістападзе, аднак жанчына папярэдзіла: цяпер несезон — помнікаў няма, таму і паказваць няма чаго. Вырашылі перанесці на вясну.

«Вы прабачце, у нас тут крыху не прыбрана. Дзесьці пыл, дзесьці інструменты валяюцца… Увогуле, звычайны працоўны працэс. А вось гэты партрэт, дарэчы, яшчэ не дароблены, таму яго не фатаграфуйце».

У прафесію майстар прыйшла, калі ёй было 25. За плячыма пяць гадоў мастацкай школы, а ў дыпломе запіс: «тэхнік-тэхнолаг, дызайнер адзення». Па спецыяльнасці беларуска не працавала, а ў сферу бытавых паслуг трапіла выпадкова. Кажа, зацягнула так, што дагэтуль у працоўнай значацца толькі два запісы.

«Калі казаць пра гэта ў адкрытую, трэба быць гатовым да таго, што наступныя 15 хвілін цябе заваляць пытаннямі. Людзі дзівяцца: а што, а як? Таму спярша я расплывіста адказвала, што працую ў сферы помнікаў».

«Калі ўсе гісторыі прапускаць праз сябе, звар'яцець можна»

Партрэты на помніках робяць двума спосабамі: на станках і ўручную. Праўда, мастакоў становіцца ўсё менш. Гэта і даўжэй, і эмацыйна складаней. Калі станок справіцца з заданнем за тры-чатыры гадзіны, то праца майстра можа расцягнуцца на тыдзень, а то і больш.

— У дэталях. Тыя, хто хоча бачыць свайго блізкага больш «жывым» і сапраўдным, звяртаюцца да партрэтыстаў. Хоць і станкі цяпер выйшлі на новы ўзровень, робяць усё якасна.

Інструмент у мастака-гравёра нятанны. Наталля паказвае машынку за $120, спіцы, прысыпку для пераводу партрэта на камень, аловак, ручку і… пудру. Кажа, у звычайнай краме такое не купіш: працоўны інструмент прадаецца выключна на выставах.

«Уявіце: вось прыходзіць чалавек і пачынае расказваць, ад чаго памёр сын ці дачка. Я пачынаю «грузіцца», перажываць, прымяраць гэтую гісторыю на сваю сям'ю… Яно мне трэба? Калі прапускаць усё праз сябе, так і звар'яцець можна. Праўда, папрасіць не расказваць я таксама не магу: часам бывае, што чалавеку проста трэба выгаварыцца…»

«Малюю памерлых, а ў навушніках грае плэйліст сына»

Пасля таго як фатаграфію адрэдагуюць і раздрукуюць, малюнак пераводзіцца на камень. Робіцца гэта з дапамогай спецыяльнай паперы — знаёмай нам з дзяцінства «капіркі». Затым пачынаецца доўгая і карпатлівая праца майстра.

— У мяне грае плэйліст сына. Тут і класіка, і поп-хіты, і нешта бадзёрае — усё ўперамешку, агулам кажучы. А вось радыё ў майстэрні слухаць не люблю, мяне яно напружвае.

«Складаней за ўсё для мяне — маляваць партрэты дзяцей. Я мама, а таму нават уявіць баюся, што ў такія моманты адчуваюць бацькі. Спярша аддавала падобныя заказы калегам-мужчынам. Зараз, вядома, раблю ўсё, але чыста псіхалагічна неверагодна цяжка…»

Па словах Наталлі, 90% тых, хто стварае партрэты ўручную, — мужчыны. Бо вытрымаць такое напружанне могуць не ўсе. Аднак і мужчынам праца даецца цяжка, таму часцяком яны спраўляюцца са стрэсам з дапамогай алкаголю.

«Раней малявала ў асноўным пажылых, а цяпер анкалогія зраўняла ўсіх»

«Паўгода я выношвала гэтую думку. Думала і разважала, як жа быць… спярша хацела аддаць тату іншаму, аднак у выніку ўзялася сама. Плакала, усміхалася, малявала… Не апісаць словамі. Вельмі балюча».

Мастачка-гравёрка лічыць, што ствараць такія партрэты можа не кожны: акрамя маральнага аспекту, ёсць яшчэ і фізічны. Напрыклад, ад занадта карпатлівай працы і пастаяннага напружання ў партрэтыстаў пагаршаецца зрок, баляць суставы.

З самых незвычайных работ — помнік вышынёй паўтара метра. Майстрыха ўручную малявала святую, якая «трымае» два партрэты, апраўленыя рамкай з сэрцаў. Цяпер праца беларускі размешчаная проста на ўваходзе адных з гарадскіх могілак.

Акрамя памерлых, Наталля малюе анёлаў, свечкі і кветкі, грузавікі, матацыклы, танкі, цацкі і нават хаткі з курачкамі. Тут фантазія сваякоў бязмежная.

«Анкалогія зраўняла ўсіх», — мяркуе беларуска.

«Вось гэта сапраўды страшна…» — кажа майстрыха.

«50% маёй працы — гэта жывыя людзі»

«Я хоць і забабонная, але канкрэтна ў гэты збег абставінаў не веру. Па-першае, так танней. Па-другое, людзі замаўляюць «двайнікі» для таго, каб не адрозніваліся самі партрэты. У кожнага майстра свой почырк, таму важна, каб на адной пліце дзве асобы «належалі» адной руцэ».

Праўда, часам бываюць сітуацыі, калі помнік з адным з жывых сужэнцаў прастаяў на могілках гадоў з 20, а іншы чалавек усё яшчэ жывы… У такім выпадку заказчык можа прывезці пліту зноў, каб абнавіць партрэт або проста змяніць афармленне. Падобныя выпадкі здзіўлення ўжо не выклікаюць, расказвае Наталля.

«Магчыма, гучыць банальна, але мая праца дапамагае як найлепей шанаваць жыццё. Калі ты часта сутыкаешся з горам, разумееш: самае галоўнае — здароўе. А ўсё астатняе — гэта так, дробязі, якія не павінны выбіваць з каляіны. Пакуль жывецца, трэба жыць. Хто ведае, можа, «там» сапраўды нічога няма? Хоць я ў гэта шчыра веру».

Каментары2

  • Помнік
    15.05.2024
    Прыгожая баба.
    А вось помніка лукашэнку не будзе.
  • ЯНКА
    16.05.2024
    Надпісы адно па-польску й па-расейску. Гродна, бачна, чарговы горад сучаснай беларускай ганьбы. І гэныя яшчэ Боборико хацелі нам прыярмошыць❗

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу6

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж12

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →