Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай сястрой актывіста Максіма Вінярскага Аленай Церашковай. Яе кватэру разнеслі

Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа з затрыманай Аленай Церашковай — сястрой палітвязня, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

26.05.2024 / 12:58

На відэа Церашкова гаворыць, што зʼяўлялася сябрам «Еўрапейскай Беларусі» і балатавалася ў парламент у 2019 годзе, а затрымалі яе за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе і за тое, што яна «хадзіла па праезнай частцы і выкарыстоўвала незарэгістраваную сімволіку». 

Сілавікі апублікавалі фота разгромленай у часе вобшука кватэры Церашковай, усе рэчы выкінуты з шафаў. Сілавікі цынічна дадаюць, што жанчына не змагла там навесці парадак. 

Аб затрыманні Церашковай стала вядома 20 мая. 

Якія артыкулы ёй інкрымінуюць, дакладна не вядома. Сілавікі намякаюць, што жанчыне пагражае калонія. 

Алена Церашкова — родная сястра асуджанага на 5 гадоў калоніі актывіста грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага.

Церашкова — сківічны хірург. Акрамя асноўнай прафесіі, яна пісьменніца, перакладчыца, у свой час была двухразовай чэмпіёнкай Беларусі па таэквандо. У ёй — чацвёра дзяцей. 

Церашкову з мужам ужо затрымлівалі ў жніўні 2021 года. Чым тады скончылася затрыманне, невядома.

@nashaniva КДБ масава затрымлівае людзей, якія бачылі аварыў цягніка #кгб #беларусь #беларусьновости #навіны #железнаядорога #нашаніва #беларускаямова ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

«З настальгіяй гляджу тут на бычкоў». Як фермер і журналіст з Івацэвічаў праз пераслед перабраўся ў ЗША

Дашкевічу прыдумалі яшчэ адну крыміналку

«Турэмнікі ўдарылі мяне галавой наўмысна. Тое ж самае, думаю, зрабілі і з Вітольдам Ашуркам»

Nashaniva.com