Стала вядома, што за беларус прыляцеў на самалёце ў Вільню

Літоўскія медыя сёння расказалі, што раніцай 28 траўня ў аэрапорце Вільні прызямліўся спартыўны самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW—535sl) пад кіраваннем прыватнай асобы. Цяпер стала вядома, хто і чаму на ім прыляцеў.

29.05.2024 / 20:01

Фота: facebook.com/sergei.vardomatski

Самалёт належыць прыватнаму аэрадрому «Сівіца» пад Барысавым. Кіраваў ім заснавальнік IT-кампаніі HQSoftware Сяргей Вардамацкі.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён называе сябе «апошнім прыватным «міжнародным» пілотам з Беларусі», а таксама цяпре ужо «самым знакамітым». І расказвае, што такім чынам «падвёз сяброўку да Ryanair».

Фота: facebook.com/sergei.vardomatski

Акрамя таго, Вардамацкі сцвярджае, што «ніхто ніколі не закрываў паветра ў ЕС для беларускіх самалётаў, як і не забараняў прыязджаць на сваім аўтамабілі». Маўляў, палёты з Беларусі ў ЕС абмежаваныя толькі для перавозчыкаў.

Авіязносіны паміж Беларуссю і ЕС спыніліся тры гады таму, у маі 2021 года, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску.

У аэрапорце Вільні здзейсніў пасадку спартыўны самалёт з Беларусі. Што адбылося?

Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый

Як будзе выглядаць першы беларуска-расійскі самалёт

Nashaniva.com