Макрон таемна націснуў на Канаду, каб яна змякчыла санкцыі супраць Расіі

Паводле некалькіх высокапастаўленых крыніц агенцтва Reuters, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыклаў «значныя высілкі», каб прымусіць Канаду адмовіцца ад санкцый супраць расійскага тытану, бо ад гэтага залежалі інтарэсы адной буйной французскай кампаніі і не толькі.

30.05.2024 / 18:30

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Фота: AP

Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў французскім і канадскім урадах, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон націснуў на прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо, каб той дазволіў французскім і еўрапейскім кампаніям свабодна закупляць і выкарыстоўваць падсанкцыйны расійскі тытан.

Адным з асноўных зацікаўленых у падобным змякчэнні санкцый супраць Расіі была еўрапейская аэракасмічная кампанія Airbus, якая юрыдычна лічыцца французскай і ў якой ёсць крытычна важныя заводы ў Канадзе, дзе для вытворчасці патрэбны тытан, паведамляе Reuters.

Крыніцы агенцтва адзначаюць, што Канада стала адзінай краінай Захаду, якая ўвяла абмежаванні на расійскі тытан з нагоды другой гадавіны ўварвання Расіі ва Украіну, чым заспела знянацку еўрапейскую аэракасмічную прамысловасць.

«У сувязі з гэтым французскі ўрад актыўна і на ўсіх узроўнях лабіраваў у Канадзе змякчэнне антырасійскіх санкцый, а Эмануэль Макрон у рэгулярных тэлефонных размовах з Джасцінам Трудо прыклаў «значныя высілкі», каб той дазволіў еўрапейскім кампаніям карыстацца расійскім тытанам», — паведамляе ананімная крыніца Reuters у канадскім урадзе.

Неназваны канадскі чыноўнік дадае, што ягоная краіна ў пытаннях антырасійскіх санкцый спачатку трымалася цвёрда, але ў выніку Францыя дамаглася сваёй мэты.

Канадскі і французскі ўрады ад каментароў адмовіліся, а прэс-служба кампаніі Airbus заявіла, што «выконвае ўсе антырасійскія санкцыі».

Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

Кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі друку «пашпарта Новай Беларусі», звязаная з бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі

Nashaniva.com