БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

БТА Банк у Беларусі змяніў уласніка

5.06.2024 / 10:57

Nashaniva.com

Казахстанскі бізнэсовец Кенес Ракішаў прадаў беларускі БТА Банк таксама казахстанскаму прадпрымальніку — Султану Марэнаву.

Фота: Яндэкс

БТА Банк паведаміў пра завяршэнне здзелкі па набыцці 99,93 працэнта акцый банка кампаніяй ТАА «SNRG Capital Eurasia» (Казахстан) у АТ «БТА Банк» (Казахстан). 

ТАА «SNRG Capital Eurasia» належыць казахстанскаму прадпрымальніку Султану Марэнаву. 

Султан Марэнаў знаёмы з беларускім рынкам — з 2005 па 2015 гады займаў пасаду старшыні праўлення БТА Банк. Са студзеня 2024 года ён узначальвае савет дырэктараў банка. 

— Мы плануем узмацніць кіруючую каманду і сфакусавацца на растучых патрэбах нашых кліентаў, а таксама прапанаваць выгадныя ўмовы для фізічных асоб, малога і сярэдняга бізнэсу і для тых, хто вядзе актыўную знешнеэканамічную дзейнасць. Разумеючы, што сёння запатрабаваны бясшвовыя лічбавыя сэрвісы, мы прыкладзем усе намаганні для таго, каб іх палепшыць, — перадае словы Марэнава прэс-служба.

Чытайце таксама:

Краўцоў: Казаць «хочацца, каб Расія распалася»… Для мяне гэта гучыць дзіўна

«Гэтым рашэннем мяне прызналі сумленным чалавекам» — заснавальнік «Новага зроку» пра выстаўленыя абвінавачанні 

Лукашэнка і прапаганда хваляцца тым, як за 30 гадоў палепшала жыццё ў Беларусі. Але ці сапраўды ёсць чым ганарыцца?

Каментары да артыкула