Эканоміка1212

Лукашэнка і прапаганда хваляцца тым, як за 30 гадоў палепшала жыццё ў Беларусі. Але ці сапраўды ёсць чым ганарыцца?

Лукашэнка, а разам з ім беларуская прапаганда, не стамляюцца распавядаць, як пахарашэла Беларусь пры Лукашэнку. З іх рыторыкі вынікае, што ў 2024-м узровень жыцця ў нашай краіне вышэйшы, чым у 1994-м, выключна дзякуючы ўнікальным здольнасцям Лукашэнкі. «Наша Ніва» спытала ў эканаміста, ці сапраўды Беларусі ёсць чым ганарыцца і як ацаніць унёсак палітыка.

Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка 2024. Photo by Contributor Getty Images

Вынікі апошніх двух тэрмінаў — выключна адмоўныя

«Усе адносныя дасягненні, калі іх можна такімі назваць, прыходзяць на перыяд да 2012 года. Калі вылучыць з 30 гадоў кіравання апошнія 12 гадоў, то выхваляцца абсалютна няма чым», — кажа эксперт BEROC Зміцер Крук.

Эканаміст дадае, што па любых эканамічных крытэрыях паказчыкі за гэты перыяд — абсалютна трагічныя. Таму, на думку эксперта, у прапаганды і ўзнікае спакуса параўноўваць цяперашнія паказчыкі менавіта з данымі 30-гадовай даўніны, а не больш свежымі перыядамі.

«Але і тут таксама далёка не адназначная сітуацыя. Так, з аднаго боку Беларусь з сярэдзіны 1990-х і да 2007 года дэманстравала даволі высокія тэмпы росту па мерках краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аднак тут ёсць адразу некалькі «але», бо ў значнай ступені гэты быў аднаўленчы рост», — тлумачыць эксперт.

Па словах Крука, такога прасядання на пачатку 1990-х, як у Беларусі, не было ў большасці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У сярэдзіне 1990-х эканоміка Беларусі пачала расці трошкі раней за іншыя краіны рэгіёну

Гаворачы пра поспехі лукашэнкаўскай эканомікі, эксперт звяртае ўвагу на такі важны паказчык, як узровень дабрабыту па парытэце пакупальніцкай здольнасці. Па ягоных словах, па стане на 1991 год гэты паказчык у Беларусі быў на ўзроўні 85% ад узроўню дабрабыту суседніх краін, якія сёння з’яўляюцца часткай Еўрасаюза.

«Ужо па выніках 1995-1996 гадоў, ён апусціўся прыблізна да 45%, а вось з 1996 па 2011 ішло аднаўленне. То-бок у той перыяд Беларусь насамрэч расла хутчэй, чым іншыя краіны рэгіёну. Пік быў у 2012 годзе, калі ўзровень дабрабыту Беларусі дасягнуў каля 75% ад узроўню суседніх краін ЕС».

Пры гэтым Крук не лічыць, што дасягнуць такіх паказчыкаў удалося выключна праз «талент» Лукашэнкі. На думку эканаміста, гэтае аднаўленне ў з вялікай доляй імавернасці адбылося б і без яго.

«Адзінае, што можна насамрэч звязваць з імем Лукашэнкі — гэтае тое, што эканоміка пачала расці трошкі раней за іншыя краіны рэгіёну, у 1996-1997 гадах. Але дасягнуць паскарэння ўдалося праз прывязку да Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Dmitry Lovetsky AP

Калі б праводзілася палітыка на большую геаграфічную дыверсіфікацыю, то, напэўна, штуршок быў бы не такі адчувальны. Але пры гэтым рост быў бы, як у іншых краінах рэгіёну, нашмат больш устойлівы».

На думку эканаміста, менавіта мадэль поўнай прывязкі да Расіі і танных энерганосьбітаў, якую заклалі напрыканцы дзевяностых і пачатку нулявых, сапраўды спачатку падштурхнула беларускую эканоміку да даволі хуткага росту.

«Але ў выніку гэтыя дзеянні прывялі да сітуацыі, калі ў Беларусі ўлады паверылі, што вынайшлі нейкае ўнікальнае ноу-хау росту, хоць гэты быў прымітыўны аднаўленчы механізм, завязаны на Расіі. Пра тое, што такая мадэль не стабільная і такі рост хутка знікне, эканамісты пачалі казаць яшчэ ў сярэдзіне нулявых», — адзначае эксперт.

Крук лічыць, што ў выпадку, калі б Беларусь абрала альтэрнатыўны варыянт развіцця эканомікі, накіраваны на збліжэннем з краінам Еўропы, то напачатку рост адбываўся б трошкі больш павольнымі тэмпамі. Але ён быў бы ўстойлівы, як у іншых краінах рэгіёну.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«У суадносным вымярэнні беларусы становяцца ўсё больш беднымі»

«У выніку, калі параўноўваць шлях, пройдзены за 30 гадоў Беларуссю, з суседнімі краінамі, то атрымліваецца, што на іх фоне ганарыцца абсалютна няма чым», — лічыць эканаміст.

Цягам апошніх 12 гадоў эканамічная сітуацыя ў Беларусі толькі пагаршаецца. Калі па стане на 2012 год наш узровень дабрабыту складаў каля 75% ад узроўню суседніх краін ЕС, то сёння гэта каля 50%.

То бок, 12 гадоў таму дабрабыт «сярэдняга» беларуса складаў ¾ ад дабрабыту «сярэдняга» паляка, літоўца. А сёння «сярэдні» беларус амаль удвая бяднейшы за суседзяў.

«У суадносным вымярэнні беларусы становяцца ўсё больш беднымі. І гэты прытым што насамрэч не існуе ніякіх фундаментальных прычын, па якіх Беларусь мусіць быць бяднейшая за Польшчу, Літву, Латвію».

Варшава. Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jacek Kadaj/gettyimages

Узровень дабрабыту мог быць блізкі да Польшчы і Літвы

Эканаміст падкрэслівае, што гаворачы пра поспехі, важна не проста параўноўваць лічбы з мінулымі гадамі, а супастаўляць іх з паказчыкамі іншых краін.

«Гэта вельмі важна, бо мы не жывём у вакууме. І калі ўвесь свет развіваецца, а мы проста стаім на месцы, то мы адстаем.

Нават пры кансерватыўным сцэнары — калі б мы апошнія 12 гадоў проста ўстойліва раслі такімі ж тэмпамі, як раслі суседнія краіны — ВУП Беларусі мусіў быць на 44% вышэйшым, чым ёсць цяпер. Гэтыя 44% ВУП і ёсць тое, што засталося нерэалізаваным за апошнія 12 гадоў. Гэта тое, чаго каштуе палітыка прывязкі да Расіі».

Эканаміст упэўнены, што калі б Беларусь развівалася па нармальнай траекторыі, то ўзровень дабрабыту ў Беларусі быў бы блізкі да таго, што сёння ёсць у Польшчы і Літве.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Шоб ты так жил
    21.05.2024
    На фото - танцор с большими, стальными яй...ами, которые мешают танцевать, но не мешают врать...
  • Игнат
    21.05.2024
    При лукашенко жить и живется намного хуже чем я снбя помню. Лукашенко оказался наихудшим правителем которые были. Думаю хуже этого лукашенко не будет руководителей
  • тутэйшы
    21.05.2024
    Поўная залежнасць ад РФ. Чым тут ганарыцца? Гэта поўнае фіяска. За такое імпічмент, але ў выпадку Сашы ўжо і Гаага.

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона5

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі14

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі3

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША2

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск2

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →