Грамадства11

«Гэтым рашэннем мяне прызналі сумленным чалавекам» — заснавальнік «Новага зроку» пра выстаўленыя абвінавачанні 

Заснавальнік медыцынскага цэнтра «Новы зрок» Алег Каўрыгін, на якога Следчы камітэт завёў спецыяльную вытворчасць, расказаў «Радыё Свабодзе», як ставіцца да шэрагу абвінавачванняў, якія ўлады выставілі супраць яго.

Алег Каўрыгін. Фота: Сяргей Юдзін / rk.karelia.ru

«Гэта было чакана, я 15 год жыву ў Літве, плачу падаткі, да мяне тут няма прэтэнзій. На момант майго адʼезду з Беларусі да мяне прэтэнзій таксама не было. Пасля адʼезду на мяне завялі тры крымінальныя справы, якія скончыліся абсалютна нічым і паказалі, што я не вінаваты. Яны закрытыя за адсутнасцю складу злачынства.

Я паглядзеў артыкулы, якія мне цяпер інкрымінуюць: там і «захоп улады» ў Беларусі, і «экстрэмізм», і «тэрарызм», цэлая куча ўсяго, што дазваляе судзіць завочна.

Магу сказаць з гэтай нагоды, што ёсць людзі, якія выклікаюць страх ва ўладаў Беларусі. І, напэўна, я выклікаю ў іх панічны страх.

Чаму яны мяне баяцца, звяртаюцца ў Інтэрпол, а цяпер хочуць завочна судзіць, хочуць, каб я ні ў якім выпадку не прыехаў у Беларусь, не быў на судзе? Яны ведаюць, што я не буду на судзе фізічна, у мяне чырвоная карта Інтэрпола.

Іх дзеянні прадыктаваныя дзвюма рэчамі. Першая — гэта фінансавы складнік, адбіранне сродкаў замежнага інвэстара, каб набіваць свае кашалькі. Другая — гэта страх, ён заключаецца ў тым, што я не з'яўляюся прафесійным палітыкам, я не атрымліваў нейкіх грантаў, не навучаўся ў нейкіх інстытутах, яны не могуць мяне папракнуць.

Але ёсць людзі, якія выклікаюць давер у насельніцтва, па родзе сваёй дзейнасці я меў зносіны з вялікай колькасцю людзей у Беларусі.

Я там вывеў мікрахірургію вока з каменнага веку на еўрапейскі ўзровень. І тыя людзі, якія праапераваліся, а іх сотні тысяч, — сотні тысяч праапераваных вачэй, сотні тысяч пацыентаў, якія не засталіся інвалідамі па зроку. У іх ёсць сваё меркаванне пра мяне.

А таксама пастаўшчыкі, контрагенты… Я дамогся таго, каб усе даўгі перад імі былі пагашаныя за кошт сродкаў інвестараў.

Няма ніводнай арганізацыі і ніводнага чалавека, які б пра мяне сказаў, што з імі не разлічыліся. Я трымаю сваё слова ў адносінах да пацыентаў. Дай бог, каб у Беларусі, пасля таго як я сышоў, так было і надалей, захавалася гэта. Хоць я ў гэтым сумняваюся, чакаю шлях стагнацыі і «балота», і гэта адабʼецца на простых людзях.

Я цяпер спакойна жыву, займаюся сваёй справай, справай майго жыцця, будаўніцтвам лякарняў. У мяне зараз ідуць праекты, і я буду развіваць іх, яны будуць тычыцца розных краін, акрамя Беларусі. Бо пэўныя персанажы вырашылі забраць сабе тое, што ім не належыць. Гэта не эканоміка, а палітычны пераслед чалавека. З мэтай завочна асудзіць і мець магчымасьць пасадзіць на 15-20 гадоў, калі я да іх патраплю.

З Беларусьсю мяне цяпер звязваюць магілы маіх бацькоў. Але я думаю, мала таго, што я вярнуся ў Беларусь, — хай яны падумаюць, куды будуць уцякаць, калі я вярнуся.

Не магу сказаць, што мяне яны здзівілі, што я спалохаўся. Пляваць я на іх хацеў. Але, думаю, пайшоў адваротны адлік для гэтай улады. Яны імкнуцца захаваць рэшткі таго грамадства, якое існуе, але не думаю, што людзі ім дадуць такую магчымасць. Мяркую, што ў мяне і нармальных людзей усё будзе добра, а не ў тых, якія парушаюць нармальнае жыццё.

Я расцэньваю гэтае рашэнне, што фактычна мяне прызналі сумленным чалавекам. Як быццам мне далі нейкую ўзнагароду, што я абсалютна сумленны ў адносінах да Беларусі, як народную ўзнагароду».

Каментары1

  • Падзяка
    23.05.2024
    Братка, ты ратаваў людзям зрок.
    Мы ведаем і так, і гэдак, што ты сумленны

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць