Варшаўскі суд выдаў еўрапейскі ордар на арышт суддзі Шміта
Акруговы суд Варшавы выпісаў еўрапейскі ордар на арышт збеглага ў Беларусь экс-суддзі Томаша Шміта. Гэта азначае, што Шміта павінны арыштаваць і перадаць Польшчы пры ўездзе ў любую з краін Еўрасаюза.
10.06.2024 / 16:35
Томаш Шміт. Фота: БелТА
«Акруговы суд у Варшаве на падставе хадайніцтва пракурора з аддзела барацьбы з арганізаванай злачыннасцю ў Мазавецкім ваяводстве выдаў 6 чэрвеня еўрапейскі ордар на арышт Томаша Шміта, які падазраецца ў шпіянажы», — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.
Раней падобны ордар адмовіўся выпісаць Інтэрпал. Прычынай адмовы стаў артыкул 3 статута арганізацыі, які забараняе ёй «ажыццяўляць якое-небудзь умяшанне або дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага або расавага характару».
Суддзя-перабежчык Шміт так нахвальваў Лукашэнку, што начыста забыўся пра храналогію падзей
Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку
У Шміта ёсць «таемная дзяўчына», якая магла быць яго кантактам з КДБ
Збеглы суддзя Шміт хоча атрымаць беларускае грамадзянства. Але мае адну ўмову