Грамадства77

Інтэрпал адмовіўся выдаць ордар на арышт польскага суддзі Шміта

Інтэрпал адмовіўся выдаць запытаны ўладамі Польшчы міжнародны ордар на арышт экс-суддзі Томаша Шміта, які ўцёк у Беларусь. Пра гэта ў аўторак, 4 чэрвеня, агенцтву PAP паведаміла прэс-сакратар Галоўнай камендатуры паліцыі рэспублікі Катажына Новак.

Прычынай адмовы, паводле яе слоў, стаў артыкул 3 статута Інтэрпала, які забараняе арганізацыі «ажыццяўляць якое-небудзь умяшанне або дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага або расавага характару». 

«Інтэрпал адмовіўся выдаць чырвонае апавяшчэнне ў дачыненні да суддзі Томаша Шміта ў сувязі з тым, што ён не дазваляе перадаваць па сваіх каналах дадзеныя па дзеяннях супраць бяспекі дзяржавы, якія вызначаюцца як палітычныя злачынствы», — цытуе Новак PAP. 

У Варшаве 55-гадоваму Шміту выстаўлена абвінавачанне ў шпіянажы.

Томаш Шміт уцёк у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер запытаць у Беларусі палітычны прытулак.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы.

Каментары7

  • Пытаннечка
    05.06.2024
    Што лепей моцная дыктатура ці слабая дэмакратыя?
  • Acab
    05.06.2024
    Інтэрпол адмовіўся вышукваць палітычнага. Што вам не падабаецца? Ну хочаце, Акабчык маленькі, вялікі чараўнічок і мажык, зробіць так, што Інтэрпол падасьць росшук на ўсіх-ўсіх палітычных?! Хочаце?!
  • Вася
    05.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць