У Брэсце журналістку асудзілі на 5 гадоў зняволення

Брэсцкі абласны суд 3 чэрвеня вынес прысуд журналістцы Алене Цімашчук, абвінаваціўшы яе ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад «экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карасінскі, даведалася «Вясна».

10.06.2024 / 16:58

Алена Цімашчук

Алена Цімашчук працавала пазаштатнай журналісткай на «Зялёным партале» і ў «Брэсцкай газеце», а таксама карэспандэнтам у «Брэсцкім весніку».

Суд прызнаў яе вінаватай па ўсіх трох артыкулах і прызначыў агулам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў, а таксама штраф ў памеры 46 000 рублёў.

У Брэсце судзяць журналістку Алену Цімашчук: за дыскрэдытацыю, распальванне варожасці і па «экстрэмісцкім» артыкуле

У Віцебску зноў будуць судзіць лідарку незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгу Брыцікаву

Пробашча касцёла ў Шуміліне асудзілі трэці раз запар

За ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух братоў і жонку аднаго з іх

Жыхара Оршы асудзілі двойчы за абразу Лукашэнкі

Пенсіянерку з Ліды асудзілі нібыта за абразу Лукашэнкі. Яе здаў сужыцель

Nashaniva.com