Грамадства22

Пенсіянерку з Ліды асудзілі нібыта за абразу Лукашэнкі. Яе здаў сужыцель

У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў, піша «Вясна».

Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Па матэрыялах следства, Таццяна Чэкель, знаходзячыся па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення «наўмысна і публічна выказала фразу, якая ўтрымлівае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме».

У прысутнасці міліцэйскага патруля, якога выклікала пенсіянерка, у якой прапаў мабільны тэлефон, жанчына абражала Лукашэнку. Гэтую фразу чуў сужыцель жанчыны і сведчыў супраць яе ў судзе. 

Суд прызнаў пенсіянерку вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову на два гады (то-бок «хатняя хімія»).

Каментары2

  • 911
    06.06.2024
    доблестна працуе братва - і тэлефон шукаць не трэба - усё адно ж бы адабралі
  • Ёсік
    06.06.2024
    Сужыцель меў намер адціснуць маёмасьць, спадзяючыся на яе арышт і адпраўку ў калонію? Не бачу, колькі ёй гадоў. Але сутыкнуўся вось з такой сітуацыяй - гадоў 5-7 таму ў размовах знаёмы аб палітыцы ўладаў выказваўся ў нармалёвым кірунку, як ёсьць - цэны ўверх, паліва таксама, аніякай стабільнасьці, заробак га.но. А зараз сустрэў, тры месяцы да пенсіі, і во, дзіва - дырэктар саўгаса малайчына?, яго падстаўляюць ?, вайна ва Украіне - не ўсё так адназначна?, у нас парадак, ва Украіне нацысты, свастыка, забарона расейскай мовы?. Кажу, нешта цяжкое ўжываеш? Не, ты не разумееш, а вунь там, а вунь тут, а вось тамака, а ў нас усё за.бісь. Кажу, мо вас на якія курсы перад пенсіяй запрашаюць, ці што забароненае даюць, каб так за.раць глузды? Не, паглядзі вакол, ды паслухай, як там жывуць, а ў нас усё, дзякуючы БАЦЬКУ (!кажа мужык 63 гадоў!), цудоўна. Пры тым, што дарослага сына выперлі з добрай працы, за ўдзел у марах 2020. Тое, што гадоў 10 нікуды не выязджаў, дармо, па ТБ не хлусяць, лукапуцін прыгажуны. Паглядзеў у вочы, развярнуўся і пакрочыў сваёй дарогай, бо не будзе тутака шчасьця, бо амаль усе пенсіянеры трызьняць: Ён нам пенсію плоціць, і яны не сканчаюцца.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць