Якія вагоны паставяць у мінскае метро замест штадлераўскіх ФОТА

У Падмаскоўі журналістам выдання «Точка» паказалі вагоны метро, якія хутка можна будзе ўбачыць у мінскай падземцы. 

18.06.2024 / 13:22

 

Метрапалітэн атрымае новыя цягнікі ад «Метровагонмаш» праз тры тыдні. Усе фота: «Точка»

Як піша выданне, метрапалітэн атрымае новыя цягнікі ад «Метровагонмаш» праз тры тыдні.

Вагоны ўжо на стадыі фінальнай зборкі, а прыбудуць у Мінск наўзамен рухомага саставу ад «Штадлера». 

Усяго да канца года завод у Мыцішчах паставіць мінскаму метро 28 вагонаў.

Раней паведамлялася аб падпісанні «Штадлерам» пагаднення з Мінскім метрапалітэнам на пастаўку 19 новых саставаў да 2025 года. Але пазней стала вядома, што паставак са «Штадлера» не будзе, новы кантракт у метрапалітэна заключаны з расійскім «Метровагонмашам». 

Немагчымасць выканаць кантракт з боку «Штадлера» ўлады назвалі «адмовай у выніку санкцыйнага ціску».

«Праз забарону паставак, складанасці ў лагістыцы, санкцыі «Штадлер» аказаўся ў сітуацыі немагчымасці нармальна працягваць дзейнасць. Была ідэя пастаўляць кузавы ў Польшчу, а там ужо ставіць электроніку, якую нельга даставіць у Беларусь. І далей ужо прадаваць на Захад. Нейкі час гісторыя працавала, але нядоўга. Цяпер ужо ўсё. Цяпер немагчыма вывозіць нават проста кузавы, проста з Беларуссю не хочуць працаваць», — расказваў летась «Нашай Ніве» адзін з суразмоўцаў. 

«Stadler захоўвае завод у Беларусі для таго, каб перазапусціць яго, як толькі санкцыі будуць знятыя», — гаворыцца ў справаздачы карпарацыі за першую палову 2023 года.

ЗША працягнулі санкцыі адносна ўладаў Беларусі яшчэ на год

Літва ўсё ж пачала прапускаць у Беларусь аўтамабілі, маладзейшыя за 5 гадоў

Што будзе з далярам у Беларусі пасля новых санкцый Мінфіна ЗША супраць Маскоўскай біржы

Nashaniva.com