У Чачэрску малююць графіці з сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай

Выкананае ў савецкім стылі графіці зойме сцяну дома на вуліцы Савецкай у Чачэрску і будзе прысвечанае гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе, піша выданне «Штодзень».

20.06.2024 / 19:29

На мурале будуць выяўленыя ураджэнцы Гомеля браты Лізюковы: Аляксандр, Пётр і Яўген. Яны ваявалі падчас Другой сусветнай вайны ў Чырвонай арміі і загінулі далёка ад роднай зямлі. Аляксандр і Пётр Лізюковы былі ўганараваныя звання Герояў Савецкага Саюза, усім траім братам паставілі помнік у Гомелі.

Пакуль што праца знаходзіцца на стадыі эскізу, мастак прамалёўвае дэталі. Але ўжо відавочна, што там будуць усе атрыбуты, характэрныя для савецкага мастацтва: чырвоны колер, серп і молат, пяціканцовая зорка, а таксама агульная стылістыка.

У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца

На базе гомельскага АМАПа зрабілі Z-мурал

У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай

У Мінску з'явіўся цікавы мурал з незвычайнымі жывёламі ФОТАФАКТ

У Мінску малююць новы мурал — вельмі патрыятычны ФОТАФАКТ

Nashaniva.com