На фасадзе дамоў № 26 і № 28 на вул. Ванеева ствараюць новы мурал, пішуць Мінск-навіны.

Фота: Мінск-навіны
Тэматыка малюнка патрыятычная, утрымлівае геаграфічныя контуры Беларусі, дзяржаўны сцяг, а таксама мірнае неба з буслом і ўрадлівае поле.
Як распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь, гэта сумесны праект адміністрацыі і БРСМ. Эскіз выкананы Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжам. Плошча — 100 кв.м.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары