Міністр абароны Польшчы назваў мігрантаў на мяжы «ордамі бандытаў»

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш 26 чэрвеня прэзентаваў у Сейме праект паправак да законаў, якія рэгулююць дзеянні арміі, паліцыі і памежнай службы ў выпадку пагрозы дзяржаўнай бяспецы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што на мяжы з Беларуссю польскія вайскоўцы маюць справу не з мігрантамі, а з «ордамі бандытаў», паведамляе tvn24.pl.

26.06.2024 / 21:36

Скрыншот з відэа

Паводле слоў Уладзіслава Касіняка-Камыша, нелегалы «нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць […] польскіх салдат і афіцэраў», і гэта не спантанна, бо яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».

«Гэта найвышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, накіраванай супраць Польскай Рэспублікі, найвышэйшы ўзровень гэтай вайны, накіраванай сёння супраць бяспекі польскай дзяржавы», — адзначыў міністр.

Аргументуючы патрэбу ўнясення зменаў у заканадаўства, ён адзначыў, што Польшча ў бяспецы, калі казаць пра падрыхтоўку войскаў, узаемадзеяннем службаў і каардынацыю іх дзеянняў. Аднак міністр падкрэсліў, што «мы жывем у сітуацыі непасрэднай пагрозы», і ў польскім заканадаўстве ёсць «юрыдычная шчыліна», таму што, калі стваралася цяперашняя Канстытуцыя краіны, не было «чагосьці накшталт гібрыднай вайны».

Кітай перайшоў на крык па пытанні беларуска-польскай мяжы. Як адрэагуе Лукашэнка?

Дуда: Гібрыдная атака на мяжы з Беларуссю перашкаджае партнёрству Польшчы з Кітаем

Китай надеется, что Беларусь и Польша разрешат конфликт без закрытия границы

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?

Nashaniva.com