Грамадства11

Дуда: Гібрыдная атака на мяжы з Беларуссю перашкаджае партнёрству Польшчы з Кітаем

Прэзідэнт Польшчы ў Шанхаі па выніках перамоваў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў, што беларуская гібрыдная атака на мяжы негатыўна адбіваецца на гандлёвым абмене з Кітаем і перашкаджае рэалізацыі ідэі «Адзін пояс, адзін шлях».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіцца з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, абмеркаваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінем міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю і расказаў пра гібель польскага жаўнера пасля атакі мігранта, піша Радыё Свабода.

«Я гаварыў пра гэта ў кантэксце двухбаковых адносін, якія маем з Кітаем, той палітыкі, якую мы разам рэалізуем гадамі, у прыватнасці з пачатку майго прэзідэнцтва, з 2015 году, гэта рэалізацыя ідэі «Адзін пояс, адзін шлях», у якой Польшча мела быць партнёрам Кітая, такім акном для Кітая ў Еўропу, не толькі ў нашу частку Еўропы, Цэнтральную Еўропу, але і ў цэлы Еўразвяз.

Таму што ў наш бок ідуць прамыя чыгуначныя лініі з Чэнду, адзін з гэтых чыгуначных шляхоў ідзе праз Украіну, і ён не дзейнічае праз вайну, а другі ідзе праз Беларусь. Вядома, беларуская гібрыдная атака на нашу мяжу, на жаль, моцна ўплывае на магчымасці гандлёвага абмену і перашкаджае ідэі «Адзін пояс, адзін шлях». Я падзяліўся гэтымі фактамі са спадаром старшынёй Сі Цзіньпінам», — сказаў Анджэй Дуда.

Раней стала вядома, што афіцыйная Варшава разглядае магчымасць поўнага закрыцця мяжы зь Беларуссю. Пра гэта выказаўся міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Улічваючы дзеянні Беларусі, мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Цяпер мы высвятляем, ці шкодна гэта для эканомікі. Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй — і праблемы спыніліся», — заявіў Сікорскі.

На сёння на беларуска-польскай мяжы дзейнічае адзін аўтадарожны пункт пропуску для грузавікоў і адзін для легкавікоў.

Каментары1

  • Беспомощные клоуны
    26.06.2024
    "Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй — і праблемы спыніліся», — заявіў Сікорскі."
    Так и ты закрой переходы с росией, недалекий. Тебя же ФСБ кошмарит через нелегалов. У них у всех росийские визы в паспортах стоят. Боишься блокировать калининградскую область, свистун?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць