Экс-прэзідэнта Гандураса асудзілі ў ЗША на 45 гадоў

Пракуроры патрабавалі пажыццёвага прысуду.

27.06.2024 / 09:26

AP Photo/Elmer Martinez, File

Былы прэзідэнт Гандураса Хуан Арланда Эрнандэс прысуджаны ў ЗША да 45 гадоў турмы за дачыненне да злачынстваў у вобласці наркотыкаў і гандлю зброяй, піша Расійская служба Радыё Свабода.

55-гадовы Эрнандэс, імаверна, правядзе за кратамі рэшту свайго жыцця, калі суд пакіне прысуд без зменаў пасля чаканай падачы апеляцыі на пастанову амерыканскага суда.

Манхэтэнскі суд у сакавіку прызнаў Эрнандэса вінаватым у прыняцці хабараў для ўтойвання марскіх паставак какаіну ў ЗША, нягледзячы не яго ранейшыя абяцанні змагацца з наркагандлем.

Пракуроры патрабавалі пажыццёвага прысуду, бок абароны настойваў на 40 гадах турмы. Адвакаты палічылі, што дастаткова пакарання ў 40 гадоў. Гэта мінімальнае пакаранне па федэральным заканадаўстве.

Акруговы суддзя ЗША Кевін Кастэль заявіў, што 45-гадовы прысуд павінен стаць сігналам для добра адукаваных і, здавалася б, прадстаўнічых абвінавачаных, якія могуць меркаваць, што яны застрахаваныя ад судовага пераследу.

Эрнандэс паўстаў перад судом тым, кім ён у рэчаіснасці і быў: двудушным палітыкам, які прагне ўлады», заявіў Кастэль у Манхэтэнскім судзе.

Эрнандэс кіраваў Гандурасам, саюзнай для ЗША дзяржавай Цэнтральнай Амерыкі, з 2014 па 2022 год.

Паліцыя затрымала экс-прэзідэнта Гандураса. Яго выводзілі закаванага ў ланцугі

У Балівіі вайскоўцы здзейснілі спробу перавароту. Прэзідэнт выйшаў да іх

Пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта Аргенціны Мілея перараслі ў сутыкненні

Nashaniva.com