Пачаўся суд па справе аб службовай халатнасці за забойства 3-гадовага дзіцяці ў Слуцку

У судзе Мінскага раёна пачаўся суд над службовымі асобамі, чые бяздзейнасць і халатнасць садзейнічалі магчымасці працяглага катавання малалетняга Сямёна Таратуты, перадае БЕЛТА.

01.07.2024 / 12:30

Абвінавачанымі па справе праходзяць Аляксандр Дзядок — начальнік ІСН Слуцкага РАУС і Арцём Галавінскі — следчы Слуцкага РАСК, чые бяздзеянне і халатнасць, на думку дзяржабвінавачання, спрыялі магчымасці працяглага катавання. 

Раней Мінскі абласны суд вынес прыгавор па крымінальнай справе аб забойстве бацькамі са Слуцка трохгадовага сына.

Аляксандр Таратута, бацька трохгадовага Сямёна Таратуты, быў прысуджаны да расстрэлу, яго жонка Анастасія — да 25 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда, разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку крымінальную справу, пакінула рашэнне суда першай інстанцыі без змянення, а апеляцыйныя скаргі абвінавачаных і іх абаронцаў — без задавальнення.

Протаіерэй Лемяшонак пра расстрэл для бацькі са Слуцка: Раней я быў за смяротнае пакаранне. Цяпер супраць

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

Бацькі закатаванага трохгадовага хлопчыка выступілі з апошнім словам. Адзін шкадаваў, што жыццё так склалася, другая прамаўчала

«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе

Nashaniva.com