Здарэнні2222

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

У судзе Слуцкага раёна сёння вынеслі прысуд Аляксандру і Анастасіі Таратутам, якія забілі свайго 3-гадовага сына Сямёна. 

Скрыншот відэа «Мінскай праўды»

Суддзя задаволіла запрос пракурора і прысудзіла мужчыну выключную меру пакарання, а жанчыне — 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Гэта максімальна магчымае пакаранне для жанчыны ў Беларусі.

Разгляд крымінальнай справы пачаўся 3 кастрычніка. Аляксандра і Анастасію Таратутаў абвінавачвалі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю трохгадовага сына Сямёна. Крымінальную справу разглядаў Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку.

Мужа і жонку судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы);

— п. 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб).

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала абаіх адэкватнымі.

У панядзелак у судзе разглядалі аператыўныя матэрыялы следства, калі абвінавачаны даваў паказанні на месцы злачынства — у кватэры, дзе адбылося забойства хлопчыка. Абвінавачаны, якога для дачы паказанняў на месцы прывезлі ў кайданках і пад канвоем, паказаў следчым на манекене і распавёў, як біў дзіця тапкам, рукамі, але часцей — нагой.

Як вынікае з відэа, якое паказалі ў судзе, абвінавачаны кажа, што маленькі Сямён раздражняў і яго, і ягоную жонку, бо «краў са стала і разбіваў талеркі». Аляксандр паведаміў следчым, што «пачаў біць Сямёна, калі таму споўнілася два гады».

Некаторым сведкам, якія былі ў зале суда, станавілася блага ад убачанага.

Пракурор запытаў для 48-гадовага Аляксандра Таратуты расстрэл, а для яго 37-гадовай жонкі 25 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму і лячэнне ад алкагалізму.

У сераду абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. 

Аляксандр Таратута шкадаваў, што яго жыццё так склалася. Ён успомніў свой першы шлюб, у якім не было скандалаў.

— Ніякіх намераў, змоў не было, — падкрэсліў ён наконт сітуацыі са смерцю 3-гадовага Сямёна. — Не хацеў я забіваць, ніякіх такіх думак не было.

Анастасія Таратута выклала сваё апошняе слова пісьмова. Суд, удакладніўшы меркаванні пракурора і адваката, адмовіўся далучаць гэты дакумент да матэрыялаў справы.

Жанчыне яшчэ раз было прапанавана агучыць услых сваю пазіцыю, прачытаць яе з паперы. Аднак яна наадрэз адмовілася зачытваць напісанае.

Каментары22

  • Оля
    19.10.2023
    Kotya,
    Ой ладно.
    Начнут соцслужбы активно влезать в семьи - сразу завоете - уберите свои грязные носы от моей жизни!
  • Ну
    19.10.2023
    Kotya, сацслужбы ў гэты час ў бэчэбэшнікаў дзяцей забіралі. Не да таго ім было, тым больш гэтыя двое яўна лукашэнкаўскі электарат.
  • Бабы яшчэ нараджаюць
    19.10.2023
    Вось яна бяларуская мячта - нарадзіўся і навад бацькі цябе лупцуюць. А калі вырастце насуперак няўзгодам, працягне АМАП з Губазікам.)) Краіна мазахістаў, дзе кожны хоча пабыць садзістам

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская армія на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар1

Беларуская і расійская армія на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца12

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская армія на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар1

Беларуская і расійская армія на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць