Грамадства44

Протаіерэй Лемяшонак пра расстрэл для бацькі са Слуцка: Раней я быў за смяротнае пакаранне. Цяпер супраць

Падчас чарговага эфіру «Гутарак з бацюшкам», якія кожны аўторак выходзяць на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра, у праўладнага святара Андрэя Лемяшонка спыталі пра стаўленне царквы да смяротнага пакарання (у кантэксце таго, што беларускі суд пастанавіў расстраляць мужчыну са Слуцка, які разам з жонкай забіў свайго трохгадовага сына).

Скрыншот відэа на YouTube-канале «Свято-Eлисаветинский монастырь»

У Слуцку на мінулым тыдні вынеслі прысуд Аляксандру і Анастасіі Таратутам, якія закатавалі да смерці свайго 3-гадовага сына Сямёна. Мужчыну далі выключную меру пакарання, а жанчыне — 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. 

«Ці па-хрысціянску гэта забіваць у адказ? Што думае царква пра смяротнае пакаранне?», — было пытанне да бацюшкі з нагоды прысуду.

«Ведаеце, царква па-рознаму думае. Канешне, ёсць запаведзь «не забі»… — задумаўся Лемяшонак. Цікавы момант: у большасці выпадкаў, калі гучыць нейкае неадназначнае пытанне, Андрэй Лемяшонак пачынае згадваць, а як у Расіі. — У Расіі, здаецца, няма смяротнага пакарання…

Гэта пытанне дзяржаўнае. Раней я быў за смяротнае пакаранне. Цяпер я супраць. Таму што пажыццёвае зняволенне дае чалавеку магчымасць нешта памяняць, убачыць свой грэх… Разумееце? І гэта пакуты.

А так чалавека пазбавілі жыцця — і ён у такім стане сыдзе ў вечнасць. Нашы сёстры некаторыя раней ліставаліся з тымі людзьмі, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны пазбаўлення волі (напрыклад, 25 гадоў). Вось уявіце, як гэта 25 гадоў адсядзець. З тымі, у каго пажыццёвае зняволенне, таксама ліставаліся. І людзі пераасэнсоўвалі свой шалёны стан, у якім яны здзяйснялі злачынства. Мне сёстры давалі чытаць тыя лісты. У гэтых лістах шмат у каго было раскаянне і ўсведамленне сваёй віны перад Богам і блізкімі».

У YouTube-канала «Свято-Eлисаветинский монастырь» 466 тысяч падпісчыкаў. Звычайна «Гутаркі з бацюшкам» глядзіць ад 11 да 35 тысяч чалавек.

Каментары4

  • За злачынствы лукашызма будзе
    25.10.2023
    А што ж так дзядзя??))))
  • alex
    25.10.2023
    Канешне, ён жа не змагар, навошта расстрэльваць.
  • Axel Justas
    25.10.2023
    mikola, закусвайце!

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў33

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў33

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць