Сезон агуркоў: скарыстайце яго так

Чым карысныя агуркі і як атрымаць ад іх максімум.

02.07.2024 / 20:49

Фота: Wikimedia Commons

Агуркі вылучаюцца высокім утрыманнем вады (да 96%), што робіць іх добрым сродкам для здаволення смагі. З'еўшы адзін свежы агурок у спякотны дзень, вы ўжо спатоліце смагу.

Менавіта з вадою звязаныя шмат якія карысныя ўласцівасці гэтай гародніны. Агурковы сок — прыродны абсарбент, які выводзіць таксіны і шлакі з арганізма. Акрамя гэтага, солі ў складзе агурка выраўноўваюць кіслотна-лужны баланс і працэс абмену рэчываў, нейтралізуюць і выводзяць з арганізма лішкі кіслых злучэнняў. Таму гэтая гародніна — выдатны сродак супраць камянёў у нырках.

Агуркі змяшчаюць большасць вітамінаў, якія патрабуюцца нашаму арганізму штодзень. Вітаміны A, B і C умацуюць вашу імунную сістэму і дадуць зарад энергіі.

Спецыялісты запэўніваюць, што больш карысна для здароўя есці агуркі з лупінай, бо ў ёй ёсць шмат карысных рэчываў і вітамінаў.

Агурок — гародніна з адмоўнай каларыйнасцю. Гэта значыць, што чалавек затраціць больш калорый на яго пераварванне, чым атрымае ад яго. Таму гэтая гародніна — ідэальная ежа для тых, хто хоча схуднець. Але варта памятаць, што ў агурках мала бялку — усяго 0,5 г на 100 г, таму трэба штодня ўжываць іншую гародніну, багатую на яго.

Фота: Wikimedia Commons

Спецыялісты рэкамендуюць гэтую гародніну людзям, якія хварэюць на дыябет. Агуркі дапамагаюць нармалізаваць выпрацоўку інсуліну, адпаведна, знізіць узровень цукру ў крыві. Шэраг даследаванняў пацвярджае, што ўзровень глюкозы прыходзіць у норму ўжо праз паўгадзіны пасля таго, як пацыент з дыябетам з'еў агурок.

Мяккая мачагонная ўласцівасць агуркоў і іх насычанасць каліем робяць іх незаменнымі ў харчаванні людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, асабліва з тымі, якія суправаджаюцца ацёкамі.

Валокны гурка паляпшаюць страваванне, стымулююць працу кішачніка, спрыяючы яго маторыцы і перыстальтыцы.

Для добрай перыстальтыкі кішачніка дыетолагі раяць з'ядаць два-тры невялікія агуркі ў дзень.

Да таго ж, з'еўшы агурок, вы таксама нейтралізуеце непрыемны пах з рота.

Агуркі і здароўе скуры

Выкарыстоўваючы агуркі як штодзённы догляд за скурай, можна дабіцца ўражлівых вынікаў. Самы просты спосаб — гэта проста нарэзаць агуркі кругамі і прыкласці да вычышчанай скуры асобы на 10—15 мін. Агурочныя лустачкі, пакладзеныя на вочы, здымаюць цёмныя кругі вакол іх.

Фота: cottonbro studio / pexels.com

Заўважана, што агурковы сок асвяжае скуру, адбельвае яе, надае ёй аксаміцістасць і матавасць, а таксама спрыяе выдаленню вугравога сыпу, вяснушак, пігментаваных плям і загару. Карысна час ад часу праціраць твар лустачкамі агурка.

У адрозненне ад мноства як касметычных, так і народных сродкаў, агурок не выклікае раздражнення. Акрамя таго, ён яшчэ і выдатна ўвільгатняе скуру, звужае поры і кантралюе выпрацоўку скуранога тлушчу.

У агурках ёсць крэмній, які неабходны для здароўя валасоў. Калі рэгулярна ёсць агуркі, валасы будуць моцнымі і бліскучымі. Акрамя таго, у агурках змяшчаецца сера, якая спрыяе росту валасоў.

Каму нельга есці агуркі

Нягледзячы не бясспрэчную карысць гародніны, варта памятаць пра супрацьпаказанні.

Не рэкамендуецца есці агуркі людзям з хранічнымі захворваннямі страўнікава-кішачнага тракта, пры абвастрэнні язвы, гастрыце, энтэракаліце. Гастраэнтэролагі не рэкамендуюць піць пасля агуркоў халодную ваду, газаваныя напоі і асабліва малако. Інакш парушаецца дзейнасць страўніка, абцяжарваецца страваванне, могуць узнікнуць болі ў жываце і адчуванне цяжару ў ім.

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак

Як ва ўмовах беларускага клімату вырошчваць некалькі ўраджаяў за год

У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці

Nashaniva.com