Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні

У Варшаве прынялі рашэнне аб увядзенні вельмі дэталёвага кантролю на вялікім мытным тэрмінале на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе польская радыёстанцыя RMF FM.

02.07.2024 / 22:17

Тэрмінал у Малашэвічах. Фота: PKP Cargotor

Гаворка ідзе пра пункт Малашэвічы каля Тарэспаля. Гэта павінна стаць, як сцвярджаюць польскія дыпламаты, надзвычай жорсткім крокам супраць Менска.

Ільвіная доля грузаў з усходу, у тым ліку асноўныя сухапутныя пастаўкі з Кітая, накіроўваюцца на захад праз так званы «сухі порт» Малашэвічы. Па чыгунцы яны накіроўваюцца ў краіны ЕС, а таксама ў Гданьск, адкуль адпраўляюцца ў іншыя пункты прызначэння.

Гэты транзіт з'яўляецца значнай крыніцай даходу для беларускага рэжыму. Яго абмежаванне можа мець мноства наступстваў. Таму Міністэрства замежных спраў Польшчы разлічвае на ціск Пекіна на Мінск, каб прымусіць Лукашэнку выканаць польскія патрабаванні.

Як высветліў карэспандэнт RMF FM, прынята рашэнне аб правядзенні надзвычай дэталёвых і дбайных праверак тавараў, якія ўязджаюць у Польшчу. Мэта — не дапусціць трапляння небяспечных прадметаў і рэчываў на тэрыторыю Еўрапейскага саюза.

Як неафіцыйна стала вядома RMF FM, некалькі дзён таму па дыпламатычных каналах у Мінск быў адпраўлены сігнал аб тым, што Польшча больш не будзе цярпець міграцыйны ціск на сваёй мяжы, а таксама затрыманне польскага журналіста і грамадскага актывіста Андрэя Пачобута.

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка знайшоў прычыну, чаму заходнія палітыкі апалчыліся на Беларусь. Яна настолькі ж нечаканая, як і абсурдная

Кітай перайшоў на крык па пытанні беларуска-польскай мяжы. Як адрэагуе Лукашэнка?

Кітай спадзяецца, што Беларусь і Польшча вырашаць канфлікт без закрыцця мяжы

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?

Латушка падтрымаў ідэю Польшчы закрыць мяжу з Беларуссю для тавараў, але заклікаў захаваць пераходы для людзей

Nashaniva.com