Міхаіл Падаляк расказаў, ці будзе Украіна выцягваць з-за кратаў «рэйкавых партызанаў»

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк даў чарговае інтэрв'ю «Люстэрку», асноўным зместам якога быў нядаўна праведзены ўкраінска-расійскі абмен зняволенымі, у які патрапілі і пяцёра вязняў з Беларусі. Акрамя абмеркавання ўласна абмену, які ўжо адбыўся, у Падаляка таксама запыталіся пра перспектывы.

04.07.2024 / 18:46

Міхаіл Падаляк

— Ці будуць яшчэ падобныя абмены, бо ў Беларусі яшчэ застаюцца затрыманыя ўкраінцы?

— Давайце так адкажу. Мы вельмі зацікаўленыя, каб вызваліць усіх людзей, якія так ці інакш займалі публічна ці непублічна праўкраінскую пазіцыю, рабілі пэўныя ўчынкі на карысць Украіны. Мы вельмі зацікаўленыя ў вызваленні ўсіх: і ваеннапалонных, і цывільных.

Пра гэта прэзідэнт Украіны неаднаразова казаў на розных пляцоўках. Ён звяртаецца да ўсіх магчымых і немагчымых пасярэднікаў. І гэта была адна з найважнейшых тэм перамоў у рамках мірнага саміту ў Швейцарыі. Нагадаю, адзін з пунктаў камюніке — пра тое, што неабходна абмяняць усіх на ўсіх, гэта значыць забраць усіх ваеннапалонных і цывільных асоб, якіх Расія сёння ўтрымлівае на сваёй тэрыторыі. З улікам стаўлення да іх там гэта адзін з найважнейшых складнікаў нашай знешняй палітыкі. І Украіна будзе максімальна прыкладаць намаганні, каб вызваліць.

— На вашу думку, ці змогуць «рэйкавыя партызаны» трапіць у абменны фонд?

— Усе могуць трапіць — тыя, хто так ці інакш займаў праўкраінскую пазіцыю. І на гэтым паставім кропку. 

На пытанне, хто ўваходзіў пры апошнім абмене ў абменны фонд з украінскага боку, апрача мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага УПЦ Маскоўскага патрыярхату, Міхаіл Падаляк адказаць адмовіўся, сказаўшы:

«Што тычыцца абмену тых людзей, якіх мы аддалі Расійскай Федэрацыі, — напэўна, Расія павінна казаць пра гэта».

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта

Сталі вядомыя абставіны вызвалення з беларускіх турмаў грамадзян Украіны

Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА

Дзесяцярых украінцаў, вызваленых пасля зняволення ў Расіі і Беларусі, сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце ФОТА

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Асуджаны ва Украіне мітрапаліт РПЦ вызваліўся і аб'явіўся ў Беларусі

Nashaniva.com