У Гомелі дэпутат правёў прыём грамадзян, на які ніхто не прыйшоў

Нядаўна прызначаны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Руслан Вягера днямі правёў прыём грамадзян у Гомельскім райвыканкаме. Ён чакаў там людзей асабіста, працавала таксама «прамая тэлефонная лінія». Але ў выніку гадзіны былі праведзеныя ў пустым чаканні.

04.07.2024 / 19:16

Руслан Вягера ў чаканні «разнашэрсных» пытанняў

Мясцовая раёнка, каментуючы вынікі мерапрыемства, робіць наступную выснову:

«Напэўна, да гэтага была праведзеная добрая праца з насельніцтвам, і на гэты момант пытанняў няма».

Сам жа дэпутат лічыць:

«Каб не паўтараць памылкі мінулых гадоў, важна мець зносіны з насельніцтвам. Часам гэта складана: людзі бываюць замкнёныя, пытанні паступаюць разнашэрсныя. Але гэта наша праца — разумець патрэбы чалавека. Пры гэтым важна не толькі слухаць, але і дзейнічаць».

Гайдукевіч учора з'ездзіў на адпачынак, а сёння давялося апраўдвацца перад калегамі

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў лічыць, што актыўнасць у сацсетках сведчыць пра дэградацыю асобы

Дэпутат-гісторык Даніловіч: Сталін адыграў вялікую ролю ў дасягненні перамогі. Важна, калі ёсць лідар — як у нас у Беларусі

Nashaniva.com