Упершыню ў гісторыі міністрам фінансаў Вялікабрытаніі стала жанчына

Рэйчэл Рыўз прызначаная міністаркай фінансаў Вялікабрытаніі ў новым урадзе лейбарыстаў. Рыўз стала першай жанчынай у гісторыі на гэтай пасадзе, якая афіцыйна носіць назву канцлера казначэйства. Гэтая пасада ў брытанскай дзяржаўнай сістэме існуе 708 гадоў.

05.07.2024 / 19:19

Рэйчэл Рыўз. Фота: Thomas Krych / AP

Рэйчэл Рыўз 45 гадоў, яна скончыла Оксфард і Лонданскую школу эканомікі. Працавала ў Банку Англіі, а таксама ў камерцыйным банку.

У 2010 годзе Рыўз упершыню абралася ў Палату абшчын, з 2021 года была ценявой міністаркай фінансаў.

Лейбарысты атрымалі разгромную перамогу на датэрміновых парламенцкіх выбарах, якія прайшлі напярэдадні, заваяваўшы 412 месцаў з 650. Кансерватары, якія знаходзіліся ва ўрадзе 14 гадоў, здабылі ўсяго 121 месца — гэта найгоршы вынік партыі ў гісторыі. 

Новы ўрад Вялікабрытаніі сфармаваў 61-гадовы лідар лейбарыстаў Кір Стармер.

У Брытаніі мяняецца ўлада ўпершыню за 14 гадоў. Чым абярнуцца выбары для Украіны і Еўропы?

Рышы Сунак афіцыйна падаў у адстаўку і вызваліў Даўнінг-стрыт

Лейбарысты ўпэўнена перамагаюць на выбарах у Брытаніі

Сумны кот Лары, галоўны мышалоў урада Брытаніі, выказвае стаўленне да змены гаспадара на Даўнінг-стрыт ФОТАФАКТ

Nashaniva.com