Байдэн заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга»

Заклапочанасць прыхільнікаў і супернікаў наконт яго ўзросту, кагнітыўных здольнасцяў і падзення рэйтынгу ён палічыў беспадстаўнымі.

06.07.2024 / 08:36

Джо Байдэн на авіябазе ў Дэлаверы. 5 ліпеня 2024 года. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю тэлеканалу ABC заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга», піша Расійская служба Радыё Свабода.

Заклапочанасць прыхільнікаў і супернікаў наконт яго ўзросту, кагнітыўных здольнасцяў і падзення рэйтынгу ён палічыў беспадстаўнымі.

Свой слабы выступ тыдзень таму падчас дэбатаў з Дональдам Трампам, які таксама прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША, Байдэн растлумачыў прастудай і стомай.

Тады прэзідэнт ЗША з цяжкасцю фармуляваў адказы, выглядаў несабраным з кепскай памяццю. З-за гэтага многія, у тым ліку заканадаўцы-дэмакраты, заклікаюць Байдэна адмовіцца ад барацьбы за другі тэрмін прэзідэнцтва.

Чарговым заклікам стаў ліст лідараў бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, у якім яны просяць Байдэна адмовіцца ад пераабрання «дзеля дэмакратыі і будучыні нацыі».

Аўтары ліста лічаць, што зараз у Байдэна больш шанцаў прайграць, чым выйграць, і нагадваюць аб пагрозах, якія можа прадстаўляць Трамп для эканомікі і нацыянальнай бяспекі.

Ліст падпісалі ўжо 168 прадэмакратычна настроеных актывістаў – і подпісы працягваюць паступаць ужо пасля адсылкі дакумента ў Белы дом.

У час інтэрв'ю Байдэн таксама сказаў, што не мае патрэбы ў кагнітыўным тэсціраванні і што найлепшым тэстам з'яўляецца яго штодзённая дзейнасць у якасці прэзідэнта.

Ён настойвае, што ніхто не валодае найлепшымі звесткамі, чым ён, «каб быць прэзідэнтам або атрымаць перамогу ў прэзідэнцкай гонцы».

Байдэн дадаў, што не верыць вынікам апытанняў, якія прагназуюць яму паразу на выбарах, якія адбудуцца 5 лістапада 2024 года.

Пасля правальных тэледэбатаў Джо Байдэн паабяцаў больш спаць і не хадзіць на вячэрнія мерапрыемствы

Белы дом абвергнуў заявы СМІ пра сумневы Байдэна наконт яго абіральнасці

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

Белы дом заявіў, што ў Байдэна няма дэменцыі або хваробы Альцгеймера

«Зрабіў дурасць»: Байдэн прызнаўся, што ледзь не заснуў на дэбатах з Трампам

Nashaniva.com