Свет

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

45-ы прэзідэнт, як відаць, больш не разлічвае на працяг перадвыбарнай гонкі з Джо Байдэнам.

Камала Харыс. Фота: Wikimedia Commons

У відэа, якое патрапіла ў сетку, былы прэзідэнт ЗША дае зразумець, што чакае зняцця Байдэна з выбараў, а ў якасці свайго суперніка Трамп бачыць віцэ-прэзідэнта ЗША Камалу Харыс, піша Bild.

На відэазапісе, апублікаваным выданнем The Daily Beast, Трамп сядзіць у машыне для гольфа і размаўляе са сваімі прыхільнікамі.

«Ён [Джо Байдэн] проста здаўся, разумееце? Ён саступае ў гонцы», — пракаментаваў Трамп нядаўнія дэбаты з дзейным прэзідэнтам ЗША.

Пры гэтым невядома, калі менавіта быў зняты зварот Трампа — да або пасля публікацыі New York Times аб тым, што Джо Байдэн разглядае магчымасць выхаду з перадвыбарнай кампаніі. Зрэшты, Белы дом афіцыйна абверг гэтае паведамленне.

Трамп жа дадаў, што ў яго хутка з'явіцца новы палітычны супернік. На думку былога прэзідэнта ЗША, кандыдатам ад дэмакратаў на прэзідэнцкіх выбарах стане віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.

Апытанне, праведзенае выданнем New York Times пасля нашумелых тэледэбатаў, паказала, што Дональд Трамп у цяперашні час апярэджвае Джо Байдэна з вынікам 49% галасоў супраць 43%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма9

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць