Свет

Белы дом абвергнуў заявы СМІ пра сумневы Байдэна наконт яго абіральнасці

Выданне New York Times раней паведаміла, што прэзідэнт сказаў свайму неназванаму «ключавому саюзніку», што ён разважае над тым, ці працягваць яму ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы.

Susan Walsh / AP

У сераду Белы дом назваў «абсалютна лжывым» паведамленне New York Times, у якім гаворыцца, што прэзідэнт Джо Байдэн сказаў свайму саюзніку, што ён разважае над тым, ці працягваць яму ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, піша «Голас Амерыкі».

Паведамленне было заснавана на размове, якая, на думку Times, адбылася ў Байдэна з ананімным «ключавым саюзнікам», дзе, як сцвярджалася, сказаў, што прэзідэнт ведае, што яму трэба хутка запэўніць грамадскасць, што ён усё яшчэ здольны на гэта.

Непераканаўчае выступленне Байдэна на дэбатах супраць суперніка-рэспубліканца Дональда Трампа ў Атланце на мінулым тыдні прывяло да таго, што частка дэмакратаў стала заклікаць Байдэна да выхаду з прэзідэнцкай гонкі.

У паведамленні на платформе X прэс-сакратар Белага дома Эндру Бейтс напісаў, што гэта сцвярджэнне абсалютна ілжывае. Каментар прэс-сакратара быў размешчаны разам з фота артыкула ў New York Times, які быў азагалоўлены: «Байдэн сказаў саюзніку, што ён узважвае, ці працягваць удзельнічаць у гонцы».

У тэксце паведамлення Times не гаворыцца пра тое, што Байдэн наўпрост заявіў, што пераглядае сваю кандыдатуру на перавыбранне. У паведамленні прыводзіліся словы саюзніка пра тое, што Байдэн ведае, што калі ў яго будзе яшчэ два такія мерапрыемствы, то да канца выходных «будзе зусім іншы расклад».

Пазней CNN паведаміла аб аналагічнай размове з неназваным саюзнікам, які сказаў, што Байдэн «у курсе». У сваім рэпартажы CNN паведаміла, што Байдэн у прыватнай гутарцы прызнаўся свайму саюзніку, што наступны адрэзак шляху мае вырашальнае значэнне для таго, ці зможа ён застацца ў гонцы.

«Рэйтынгі падаюць, збор сродкаў вычэрпваецца, а інтэрв'ю праходзяць няўдала. Ён у курсе», — цытуе CNN словы хаўрусніка.

Прэзідэнт заявіў, што падчас дэбатаў ён быў стомлены пасля дзвюх замежных паездак. Прадстаўнікі Белага дома сказалі, што ён прастудзіўся. Кампанія Байдэна правяла перамовы з донарамі, каб змякчыць наступствы, і плануе правесці сустрэчу з губернатарамі-дэмакратамі пазней у сераду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць