Падлетак зарабіў на куплі-продажы крыптавалюты на біржах 26 тысяч рублёў, але цешыўся нядоўга

У Магілёве 17-гадовы навучэнец каледжа зарабіў на куплі і продажы крыптавалюты на біржах 26 тысячаў рублёў. Але скончылася тым, што міліцыя абвінаваціла яго ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і забрала грошы.

08.07.2024 / 17:43

Фота ілюстрацыйнае

«Устаноўлена, што малады чалавек цягам месяца праводзіў аперацыі куплі-продажу крыптавалюты на спецыялізаваных біржах. Атрыманы прыбытак выводзіў праз адкрытыя ў розных банках на сваё імя рахункі. Ягоны нелегальны заробак склаў больш за 26 000 беларускіх рублёў», — піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Хлопца прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ягоным артыкулам прадугледжаны буйны штраф і вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптакашалёк.

Звычайна паводле такога артыкула абвінавачваюць людзей, якія незаконна абменьвалі крыптавалюту для іншых фізічных асобаў і на гэтым зараблялі.

Мільёны людзей няспынна клікаюць на выяву хамяка на тэлефоне, каб атрымаць грошы. Як гэта працуе?

«Падумала, што мяне абрабавалі»: сілавікі заблакавалі карту рэпетытарцы, бо яе вучань выводзіў грошы праз крыпту

32-гадовага заснавальніка адной з найбуйнейшых крыптабіржаў свету пасадзілі на 25 гадоў

Nashaniva.com