Міс Беларусь Элеанора Качалоўская хваліцца адпачынкам у акупаваным Крыме ФОТЫ

У сваім інстаграме дзяўчына посціць з Ялты здымкі кавуноў і пузатых мужыкоў на пляжы — для тых, «хто засумаваў па атмасферы адпачынку ў Крыме».

09.07.2024 / 08:02

Элеанора Качалоўская. Тут і далей фота з яе інстаграма

У адпачынак на акупаваную Расіяй тэрыторыю Украіны Элеанора Качалоўская адправілася на пасажырскім сядзенні аўтамабіля. Сторыс з Крымскага маста яна падпісала так:

— Я так чакала гэтай сустрэчы. Такі розны, такі прыгожы і любімы — Крым (людзі, мора, горы, захады, ах!).

@nashaniva Міс Беларусь-2023 хваліцца адпачынкам у акупаваным Крыме #беларусь #лукашенко #навіны #минсксейчас #отдыхвкрыму #миссбеларусь ♬ Emotional Love - Azwar

Першую раніцу прыгажуня прысвяціла спорту.

— Я чакала гэтай раніцы, каб пайсці на ранішнюю прабежку. Бо, напрыклад, у Беларусі я не бегаю. Мне там хапае спартзалы і проста фізічнай нагрузкі. Вось тут я проста люблю бегчы па набярэжнай. Я чакала гэтага моманту, каб адарвацца, прабегчы максімальную колькасць кіламетраў. Ёсць сваё задавальненне займацца спортам менавіта тут і захоўваць прыгожую форму — гэта такі прыемны бонус.

Элеанора паведаміла, што планаў у яе на гэту вандроўку вельмі шмат, але яе місія 1 — стаць шакаладнай шакаладкай, таму першыя дні яна збіраецца валяцца на пяску каля мора ў купальніку ад «Мілавіцы».

Мадэль не губляе час дарма, а ўжо зладзіла імправізаваную фотасесію з кавуном. А для тых, «хто засумаваў па атмасферы адпачынку ў Крыме», дзяўчына посціць здымкі пузатых мужыкоў на пляжы і відэа з прыязнымі катамі.

Тым часам сяброўка Элеаноры, Міс Беларусь — 2021 Дар'я Ганчарэвіч вярнулася з адпачынку ў Еўропе. Афіцыйна яна суправаджала беларускіх дзяцей на конкурсе ў Італіі, але вандроўка мадэлі відавочна зацягнулася. Каля месяца Дар'я захаплялася рознымі гарадамі, а асабліва Венецыяй.

Міс Беларусь назвала ганьбай, што не адказала на пытанне пра аўтара «Паўлінкі»

Улады так зачысцілі выставу «Арт-Мінск», што нават лукашэнкаўцам не падабаецца

Дзе тусіць лукашэнкаўская моладзь? П’е ў «Лебядзіным», адпачывае ў Парыжы і Мілане 

Галоўнае — каб у фільма быў хэпі-энд. БРСМ звадзіў «Міс Беларусь» на прэм'еру прапагандысцкай карціны

Nashaniva.com