Гендырэктар «Беларуськалія» знайшоў бяспройгрышны спосаб спадабацца Лукашэнку

Кіраўнік найбуйнейшага горназдабываючага прадпрыемства рэспублікі за стырном камбайна прыняў удзел ва ўборачнай кампаніі, на час якой пайшоў у водпуск.

09.07.2024 / 13:47

 

Фота: Беларуськалій

Старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга ўручыў гендырэктару «Беларуськалія» Івану Галаватаму грамату за добрасумленную працу падчас уборачнай кампаніі, піша «Спутнік».

Як расказалі на прадпрыемстве, генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты і намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Пратасеня з першых дзён жніва — у ААТ «Вырашальны» холдынга «Беларуськалій-Агра». 

«Дзелавыя касцюмы змянілі на рабочую вопратку, пасады — на камбайнера і яго памочніка», — расказалі на прадпрыемстве. 

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Soligorskiy telekanal l СТК (@stctvby)

У прэс-службе «Беларуськалія» ўдакладнілі, што генеральны дырэктар працаваў на камбайне падчас свайго водпуску. Экіпаж Івана Галаватага мае ў сваім заліку тысячу тон збожжа новага ўраджаю. 

Іван Галаваты адзначыў, што апошнія тры гады грунтоўна рыхтаваўся да работы на ўборцы ўраджаю. Спачатку асвоіў трактар, а потым атрымаў правы на кіраванне камбайнам.

«Сёння як паўнацэнны экіпаж працуем у полі. Гэта пачуццё радасці і гонару за родную зямлю, калі бачыш вынік, закладзены шматтысячным калектывам хлебаробаў», — пракаментаваў ён сваю работу.

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты

Давыдзька, Ананіч, Піневіч. Дзе цяпер збітыя лётчыкі лукашэнкаўскай наменклатуры?

Nashaniva.com