Грамадства10

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Сяргей Алейнік прыйшоў у Міністэрства замежных спраў у складаны час: замежная палітыка абумоўленая рэпрэсіямі ўнутры краіны і суўдзелам у імперыялістычнай вайне ва Украіне, калектыў здранцвелы ад чыстак і самагубства папярэдняга міністра.

Сяргей Алейнік у ААН, фота AP Photo Mary Altaffer

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі», — характарызуе вынікі паўтарагадавой дзейнасці Сяргея Алейніка ягоны адстаўны калега з будынка на вуліцы Леніна. 

За перыяд кар'еры Алейніка пахаладанні і адлігі здараліся некалькі разоў, для яго тое было не ў навінку. У Алейніка было тэарэтычнае разуменне, як выбудоўваць работу ведамства ў такія часы.

Але паўтарыць трыумфы папярэднікаў Сяргея Мартынава і Уладзіміра Макея, махнуўшы ў еўрапейскае турнэ, каб «нармалізаваць адносіны» (што азначае абяліць Лукашэнку), у Алейніка не выйшла. 

Не выйшла па аб'ектыўных прычынах, а не таму, што міністр быў некампетэнтны. 

«Проста Еўропа перастала верыць. Лукашэнка нарабіў недаравальных учынкаў і яму выставілі канкрэтныя ўмовы, на якія ён не пагаджаецца.

Складана выклікаць давер у заходніх калег, калі ўсе разумеюць, што дамаўляцца аб вызваленні палітзняволеных, спыненні рэпрэсій і падтрымкі расійскай ваеннай машыны трэба не з міністрам замежных спраў», — кажа чалавек, які дапрацоўваў у МЗС у час прыходу Алейніка.

Нашы суразмоўцы ацэньваюць як поспех Алейніка тое, што ён захаваў адносіны з Венгрыяй, і звяртаюць увагу на даверлівыя адносіны паміж былым міністрам і ягоным венгерскім калегам Петэрам Сіярта.

Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта 

Таксама падкрэсліваюць тое, што Алейнік разумеў, як функцыянуе Ватыкан, які гістарычна не мае непрымання дыктатур. 

Але разам з гэтым звяртаюць увагу і на тое, што за час службы Алейніка адносіны з найбліжэйшымі суседзямі скаціліся амаль да стану неабвешчанай вайны. 

«За час сціслай кадэнцыі Алейніка Захад увогуле пачаў выходзіць са сферы адказнасці замежнапалітычнага ведамства, і частку публічнай камунікацыі ўзялі на сябе сілавікі, якія выбудоўваюць яе ў зразумелым для сябе ключы. І адказваюць ім таксама не дыпламаты», — звяртае ўвагу дыпламат.

Вядома, забойства польскага пагранічніка і залёты баявых верталётаў не адбываліся па загадзе Алейніка.

«Ён цудоўна разумее важнасць заходняга вектара замежнай палітыкі. Але трэба разумець і яго магчымасці: сваю абалдзенную ідэю ён не можа ажыццявіць самастойна, ён можа яе толькі падаць «наверх», дзе яна не знойдзе падтрымкі.

Зноў жа, і ў гэтым сэнсе Алейніку было цяжка, бо ён не быў такой фігурай, як Макей. Макей мог наўпрост камунікаваць з Лукашэнкам, не раіцца з Адміністрацыяй і сваім фармальным куратарам — Максімам Рыжанковым. І заходнікі разумелі, што Макей данясе туды, куды трэба. А ў Алейніка гэтага не было, у яго была доўгая дарога праз Рыжанкова.

І міністр зрабіў МЗС філіялам Адміністрацыі Лукашэнкі, узгадняючы з Рыжанковым нават дробныя крокі.

Можа быць, так ён перастрахоўваўся ў цёмныя часы, дзяліў адказнасць.

У выніку фактычным міністрам быў Рыжанкоў, а Алейнік толькі лётаў у камандзіроўкі.

Існуючы са звязанымі рукамі на заходнім вектары, алейнікаўскі МЗС рабіў усё магчымае для пашырэння кантактаў з тымі дзяржавамі, якія не выстаўлялі Беларусі ўмоваў для дыялогу. 

«Тут Алейнік пайшоў пратаптанай рускімі дарогай. Лаўроўскія дзяліліся з нашымі напрацоўкамі, падказвалі кантакты, знаёмілі, дапамагалі. 

Але што лічыць вынікам? Калі лічыць, што практычна поўная страта незалежнасці — гэта нармальны стан беларускай дзяржавы, то кропкавае развіццё адносін з Зімбабвэ, візіт у Манголію, першы візіт МЗС у Паўночную Карэю, камандзіроўка ў Саудаўскую Аравію, дыялог з Індыяй, удзел у нядаўнім мерапрыемстве БРІКС у Казані, атрыманне грамат ад паслоў далёкіх Японіі і Паўднёвай Карэі — гэта ўнушальныя поспехі беларускай дыпламатыі. 

Калі ацэньваць нейкія эканамічныя вынікі, то тут таксама не ад камунікатыўных здольнасцяў беларускага МЗС усё залежыць», — дадаў іншы дыпламат.

Сяргей Алейнік, фота Sb.by 

Таксама ўсе нашы суразмоўцы звяртаюць увагу на тое, што пры Алейніку па МЗС прайшліся небывалыя чысткі КДБ — тое, ад чаго супрацоўнікаў бярог Макей, беручы вырашэнне кадравых пытанняў на сябе. 

«Алейніку не хапала вагі абараняць свае кадры. Нават па ключавых пазіцыях ён не мог захаваць людзей. МЗС зазнаў вялікія чысткі, як толькі КДБ атрымаў магчымасць свабодна кашмарыць дыпламатаў.

Падаўся падазроным на паліграфе, нешта сказаў не так — на выхад. А як не «сказаць чагосьці за мяжой», калі хочаш устанавіць даверлівыя адносіны з еўрапейцамі? Гэта няважна.

Калі адносін з Еўропай і ЗША няма, а людзі, якія там працавалі, ёсць, то гэта прастора для творчасці аператыўнікаў», — кажа наш суразмоўца.

Пацверджаннем гэтай думкі з'яўляецца нядаўні сыход з жыцця шматгадовага пасла Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі, які, як кажуць інфармаваныя крыніцы, не вытрымаў допытаў КДБ і выкінуўся з акна. 

Чытайце таксама: Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Ён не антыбеларускі па сваёй сутнасці, бо фарміраваўся ў асяроддзі беларусаў, хаця і любяць яны яе праз пасярэдніка ў выглядзе Лукашэнкі, не бачачы магчымасці ўплываць на ход падзей іначай. 

Рэзюмуючы: Сяргей Алейнік, гэты чалавек без харызмы, быў не героем і не злодзеем, імкнуўся рабіць тое, што ад яго патрабуецца, але не меў для гэтага інструментаў.

За сваю кароткую кадэнцыю Сяргей Алейнік нічым не запомніўся грамадству.

Каментары10

  • Замок изо льда
    28.06.2024
    В лице данного персонажа демонстрируется иллюстрация к сказанному многократно: среди лояльных специалистов нет!
  • Надзвычайны і паўнамоцны Амбасадар Каралеўства Эсваціні ў Касцюковічах
    28.06.2024
    А я пазітыўна ацэньваю працу экс-міністра Алейніка. Гэта быў прарыў. Рады апынуцца ў Беларусі хутчэй, чым дэлегацыя пінгвінаў Антарктыды, бо чуў, што з імі таксама збіраліся ўсталяваць дыпламатычныя адносіны.
  • Рабыня Ізаўра
    28.06.2024
    У раба няма сваіх вынікаў працы - толькі тое, што загадае рабіць гаспадар!

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве25

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі дадаткова вывелі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны «для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў»

ЕС пашырыў на Беларусь санкцыі, уведзеныя супраць Расіі3

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю6

У другім туры выбараў у Іране супрацьстаяць адзін аднаму будуць рэфарміст і кансерватар1

Асудзілі міліцыянера з элітнага падраздзялення. Ён хадзіў па вёсцы без трусоў28

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е1

Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты

Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве25

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →