Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі на псіхіятрычную экспертызу цягам дзевяці дзён

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк даставілі на чарговую псіхіятрычную экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Мінску, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

11.07.2024 / 20:32

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: Радыё Свабода

Паводле слоў Андрэя Шарэнды, этапаванне Паліны з гомельскага СІЗА №3 у Мінск заняло ажно дзевяць дзён.

«Чарговы пякельны этап», — адзначыў Шарэнда.

У Цэнтры судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертыз у Навінках жанчына мае прабыць некалькі тыдняў.

Для палітзняволенай гэта будзе чацвёртая такая экспертыза з моманту затрымання. Спачатку яе адправілі туды перад першым судом у 2021 годзе, другі раз — пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася проста ў следчым ізалятары. 

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 мая, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года

«Псіхалагічны стан вельмі складаны». З'явіліся навіны пра палітзняволеную Шарэнду-Панасюк

На Паліну Шарэнду-Панасюк зноў завялі крымінальную справу за непадпарадкаванні адміністрацыі

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА

Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную

Nashaniva.com