Грамадства33

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу

Тры папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме, піша «Вясна».

Фота: Радыё Свабода

Два разы жанчыну адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася наўпрост у следчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 мая, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Каментары3

  • [Рэд. выдалена]
    27.06.2024
    бальшыню з адміністрацыі калоніі разам з бальшынёй псіхіатраў замкнуць бы сам насам у ізаляванай прасторы
  • sia
    27.06.2024
    [Рэд. выдалена], не, яны спрабуюць прызнаць ненармальным усё, што ня ўпісваецца ў іх разуменьне паводзін. Калі ты паводзіш сябе ня так, як яны чакаюць, то цябе трэба прызнаць ненармальным і не выпускаць. Яны яе каторы год катуюць, а чалавек усё роўна трымаецца (нягледзячы на тое, што ўжо пайшоў ім на саступкі і выканаў іх патрабаваньні).
    Мне таксама прызначылі прыхіятрычную экспертызу, але мэта, на той момант, была іншая. Прыйшлося пайсьці, бо пашпарт быў як раз у чаканьні візы. Усе казалі - ня бойся, карцінкі пакажуць. Нічога падобнага - гэта была спроба допыту без адваката.
  • [Рэд. выдалена]
    27.06.2024
    sia, карцінкі 50-х гадоў?)
    "яны" могуць шмат што казаць (абяцаць) - праца ў іх такая... але праўда будзе іншай.
    паглядзіце (калі не глядзелі яшчэ) - https://www.youtube.com/watch?v=JgW7UdXNELc - Современная карательная психиатрия в России и Беларуси. Документальный фильм «К У Л А З И Н»
    фільм, зняты пасля гарачага 2020-га года... сярод герояў - нашы. у нас проста гэта тэма - карнай псіхіатрыі, як і псіхіатрыі ўвогуле закрыта дасюль... нават у расеі (прынамсі да 2020) бачыце - было з гэтым лепш

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць